Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паніхіда па Вітушку


2 ліпеня — гадавіна сьмерці Сержука Вітушкі, беларускага адраджэнца, лідэра легендарнай менскай «Талакі». Паніхіда адбылася ў Цэнтры Сьвятога Язэпа.

Колішні лідэр моладзевага руху, кіраўнік менскай «Талакі», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей Сяргей Вітушка памёр у віленскай лякарні год таму.

Сяржук Вітушка нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысць Маладэчанскага раёну.

Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на «Інтэграле», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.

У 1986 годзе Вітушка прыйшоў у моладзевы клюб «Талака». А з 1987-га, калі яго абралі старшынём таварыства, «Талака» стала адной з самых уплывовых арганізацыяў беларускай дэмакратычнай супольнасьці.

Цяпер «Талака» — сымбаль моладзевага супраціву таго часу. Пад кіраўніцтвам Вітушкі «Талака» займалася гістарычна-асьветніцкай дзейнасьцю. Яе актывісты ўдзельнічалі ў археалягічных раскопках і рэстаўравалі помнікі, змагаліся за стварэньне беларускіх клясаў і школаў. Рабілі ўсё адпаведна назьве — талакой.

З 1991 году жыў у Вільні, працаваў у беларускай школе, на радыё і тэлебачаньні. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па старажытнай сталіцы ВКЛ, шмат пісаў казак, п’ес-батлеек і вершаў. У 2011 годзе выйшла яго кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG