Прычынай падзеньня і выбуху расейскай ракеты «Пратон-М» з трыма навігацыйнымі спадарожнікамі на палубе амаль адразу пасьля старту з казахстанскага касмадрома «Байканур» была няправільная ўсталёўка датчыкаў вуглавой хуткасьці вярчэньня ракеты.
У Японіі жанчыны, якія жадаюць асьвяжыць колер твару і ўвільгатніць скуру, праходзяць адмысловую працэдуру — свайго роду масаж, які робяць смаўжы, вылучаючы пры гэтым сьлізь.
Маскоўская паліцыя затрымала, паводле розных зьвестак, ад 30 да 60 удзельнікаў несанкцыянаваных народных гуляньняў у падтрымку апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
У Беларусі з-за афрыканскай чумы скароцяць колькасьць дзікоў, каб выключыць любую пагрозу яе распаўсюджваньня.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнае вязьнем сумленьня Аляксея Шчадрова, які абвінавачваецца па артыкуле 193.1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), калі ён будзе асуджаны і апынецца за кратамі.
Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Рэспублікі Беларусь Юрый Піваварчык ня стаў камэнтаваць паведамленьні пра тое, што ў Смаленскай вобласьці знойдзеныя ачагі афрыканскай чумы сьвіней.
Два палякі ляжалі на шашы і спрабавалі такім чынам спыніць машыну, але іх пераехаў аўтобус.
Які стан цяперашні стан вышэйшай адукацыі ў Беларусі, ці абгрунтаваныя эканамічна штогадовыя падвышэньні коштаў за навучаньні ва ўнівэрсытэтах? Ці ўвогуле засталіся падставы сёньня гаварыць пра бясплатнасьць беларускай адукацыі?
Актывіст Андрэй Кім і яшчэ двое маладых людзей прыйшлі да расейскай амбасады ў Менску ў майках з надпісам «Свабоду Навальнаму».
У новым навучальным годзе істотна вырастуць кошты на вышэйшую адукацыю — на 20%.
11 ліпеня ў Вашынгтоне беларускі праваабаронца Вячаслаў Бортнік узяў шлюб са сваім амэрыканскім партнэрам Шонам Гейлардам.
Маладафронтаўца Эдурда Лобава ў івацэвіцкай калёніі наведаў ксёндз айцец Дзьмітрый.
Удзельнікі Врадзіеўскага маршу ў сераду прыйшлі ў Кіеў. Сёньня заплянаванае пікетаваньне Міністэрства ўнутраных спраў, а ўвечары пачнецца бэстэрміновая акцыя пратэсту на Майдане Незалежнасьці.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека арганізоўвае ў Брусэлі дэманстрацыю за вызваленьне беларускіх палітвязьняў у дзень прыезду міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.
«Чаму турэмшчыкам спатрэбілася паўтара года, каб вярнуць ліст для выпраўленьня памылкі?» — задаецца пытаньнем палітвязень Мікалай Аўтуховіч
Невядомы вязень магілёўскай турмы, паводле Мікалая Статкевіча, па-беларуску крычаў, што ня будзе пісаць прашэньня аб памілаваньні.
Судовая сыстэма Расейскай Фэдэрацыі пераймае досьвед беларускай у справе нэўтралізацыі апанэнтаў улады.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што Таварыства ня хоча мець дачыненьня да «курапацкай праблемы».
Прапанова адмяніць выбары ў сельскія саветы адхіленая ўладай.
Вэтэрынарны нагляд распарадзіўся скараціць беларускую папуляцыю дзікоў з-за афрыканскай чумы сьвіней.
Навукоўцы з Аўстраліі выявілі складнікі шчасьця. На іх думку, людзям для дасягненьня гэтай добрай мэты важныя 3 рэчы: 100 тысяч даляраў у год, каханы чалавек і энэргічная грамадзкая праца.
У нацбола Ігара Шчукі, якога прымусова забралі ў беларускае войска, выявілі гепатыт B і С.
Польшча прапанавала Эўразьвязу паставіць агароджу зь сеткі на ўсёй мяжы зь Беларусьсю, каб абараніцца ад афрыканскай чумы сьвіней.
Старшыня Саюзу палякаў Беларусі зьвярнуўся з заявай у пракуратуру з нагоды зьнікненьня крыжа у гонар жаўнераў Арміі Краёвай.
Марына Освальд Портэр (Прусакова) адправіла ў аўкцыённы дом Нью Гемпшыра заручальны пярсьцёнак, які яе муж Лі Гарві Освальд набыў у Менску ў 1961 годзе.
Змагару з рэжымам апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, першаму чарнаскураму прэзыдэнту краіны і ляўрэату Нобелеўскай прэміі міру Нэльсану Мандэлу спаўняецца 95 гадоў.
Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У Нямеччыне зьявіліся плякаты з выявай Асьвенціму з заклікам паведаміць пра нацыстаў
Няшчасны выпадак адбыўся ў аўторак. Музыка быў шпіталізаваны ў маскоўскі Інстытут імя Скліфасоўскага, дзе ён памёр ад траўмаў у выніку падзеньня.
17 ліпеня надвячоркам грамадзкія актывісты Гомелю сабраліся ў цэнтральным аддзяленьні паштовай сувязі й напісалі лісты й паштоўкі беларускім палітвязьням.
Паводле Людмілы Класкоўскай, гэтыя здымкі Вольгі Класкоўскай зрабілі адразу пасьля здарэньня, калі Вольга нібыта з нажом накінулася на мужа
17 ліпеня ў Магілёве праваслаўныя вернікі адзначылі гадавіну расстрэлу бальшавікамі апошняга расейскага імпэратара Мікалая ІІ і ягонай сям’і.
Больш за 100 грэка-каталікоў прайшлі на мінулым тыдні пілігрымкай зь Віцебску ў Полацк. Штодня яны праходзілі 30 з гакам кілямэтраў, а ўвесь шлях склаў 120.
23-гадовы геймэр зь Менску Аляксей Янушэўскі заняў 54-е месца ў рэйтынгу самых высокааплатных кампутарных гульцоў сьвету.
За апошнія тры тыдні літоўскія памежнікі сканфіскавалі на беларускай мяжы 1,5 тоны прадуктаў і кармоў з-за афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі.
Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што ягоны ліст накіраваны ў абласную пракуратуру.
Накладзены арышт на маёмасьць былога гендырэктара Менскага мясакамбінату на агульную суму звыш 5,7 млрд рублёў (каля 640 тысяч даляраў). Сам ён пад вартай.
Лізавета II дала каралеўскую ўхвалу закону, які дазваляе аднаполым парам уступаць у шлюб у Англіі і Ўэльсе.
Старшыня руху «Маладая Беларусь» знаходзіцца на Акрэсьціна. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні руху Цімафей Дранчук.
Заснавальніку і гаспадару папулярнай забаўляльна-гульнявой установы «Dankoff Club» Юрыю Данькову прад’яўлена абвінавачаньне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу.
На 19 ліпеня журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў Партызанскі суд, які мусіць паўторна, праз два гады, разгледзець яе справу.
17 ліпеня ў Першамайскім РАУС былы палітвязень Васіль Парфянкоў азнаёміўся з заведзенай на яго крымінальнай справай.
30 ліпеня суд разгледзіць пратэст пракуратуры на прысуд старшыні Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юрыю Дорну.
17 чэрвеня ў Менску адбылася прэзэнтацыя Белай кнігі, прысьвечанай пэрспэктыве ўступленьня Беларусі ў Балёнскі працэс.
Ня меней за 20 дзяцей загінулі і дзясяткі трапілі ў шпіталь з харчовым атручэньнем, паспытаўшы бясплатнага харчаваньня ў вясковай школе за 80 кілямэтраў ад Патны ў індыйскім штаце Біхар.
Невядомыя зламысьнікі сьпілавалі крыж у вёсцы Рачкаўшчына, усталяваны на прыватным падворку ў памяць аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай. Фундамэнт помніка засыпалі зямлёй.
Зьявілася першая рэакцыя менскіх уладаў на калектыўны зварот менчукоў аб усталяваньні ў горадзе помніка нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму.
«Некалі ён быў сапраўдным навукоўцам... Калісьці ён быў палітыкам... Мы чакалі ад яго шмат чаго. Але так і не дачакаліся. Хто ён цяпер? Дзе ён?»
Прызнаны вінаватым у спробах усталяваць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суда.
Актывісты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў цэнтры Менска вывесілі сьцяг на знак салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Загрузіць яшчэ