Каардынатарка ініцыятывы Ганна Шапуцька распавяла, што апроч паламаных крыжоў ва ўрочышчы актывісты сустрэлі групу хлопцаў, якія зьбіраліся выпіваць, а таксама бамжоў, якія распальвалі вогнішча і сьнедалі.
«У апошні раз мы былі ў Курапатах 29 чэрвеня. Сьляды вандалізму выявілі толькі 2 ліпеня. Таму дакладна сказаць, калі і хто зьдзейсьніў напад на Курапаты і разбурыў крыжы на магілах, немагчыма. У любым разе, мы ўчора выклікалі міліцыю, быў складзены пратакол па факце вандалізму», — распавяла Ганна Шапуцька.
Каардынатарка кампаніі «Пакаяньне» аргкамітэту БХД Валерыя Чарнаморцава была ва ўрочышчы Курапаты ўчора ўвечары:
«Гэта было каля 22 гадзінаў. На ўваходзе я сустрэла некалькіх міліцыянтаў і групу з чатырох чалавек сьледчых Менскага раёну. Спачатку яны падышлі да лавы Клінтана і пачалі праз рацыю перадаваць, што яны нічога не знайшлі і будуць вяртацца. Я падышла да іх і сказала, што трэба прайсьці далей ва ўрочышча. У выніку паказала ім паваленыя і разбураныя крыжы. Яны пагадзіліся, што тут быў зьдзейсьнены напад вандалаў, сфатаграфавалі ўсе разбураныя крыжы і склалі пратакол па гэтым факце».
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКУС расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты знайшлі парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году была створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 групавых пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы. Каб ушанаваць памяць ахвяраў, тут паставілі крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.

Даведка Свабоды