Разам зь пілігрымамі ідзе карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык. Ейныя рэпартажы — штодня на сайце Радыё Свабода
Да Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (Мядзелскі раён Менскай вобласьці) рушылі каля 500 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.
Цягам пяці дзён вернікі пройдуць 150 кілямэтраў.
Будслаўскі фэст адбудзецца 5-6 ліпеня.
Сёлета адзначаецца 400-годзе абраза Маці Божай Будслаўскай.
Сёлета чакаецца, што удзел ва ўрачыстасьцях прымуць больш за 40 тысяч вернікаў, а таксама сьвятары і духоўныя герархі Беларусі і замежжа.
У галоўнай імшы будуць удзельнічаць каля 200 сьвятароў.
На ўрачыстасьцях таксама будуць прысутнічаць папскі легат Жан-Луі Таран, нунцы Кляўдыё Гуджэроцьці, мітрапаліта Тадэвуш Кандрусевіч.