Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 ліпеня: дзень народзінаў Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і парад у Менску


Цётка
Цётка

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Парад у Менску
Парад у Менску
Сёньня— афіцыйны дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гістарычна 3 ліпеня да беларускай незалежнасьці дачыненьня ня мае і сталася дзяржаўным сьвятам толькі пры Аляксандру Лукашэнку, калі дзяржава перастала адзначаць Дзень абвешчаньня сувэрэнітэту 27 ліпеня, а традыцыйны Дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка трапіў пад забарону. Ніяк не адзначаецца ўладамі і дзень 25 жніўня, калі ў 1991 годзе была абвешчаная незалежнасьць Беларусі. Раней, да прыходу Лукашэнкі, 3 ліпеня было Днём вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Днём Менску, бо менавіта сталіца была вызваленая ў гэты дзень у 1944 годзе.

Бялград — візыт міністра замежных спраў Беларусі ў Сэрбію

Гэты дзень у гісторыі

1410 — злучаныя польска-літоўскія войскі пад камандаваньнем Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэну (будзе Грунвальдзкая бітва).

1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654-1667. Горад быў спустошаны.

1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Беразіны.

1944 — вызваленьне Менску Чырвонай арміяй ад нацысцкіх захопнікаў.

1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

У гэты дзень нарадзіліся:

1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, грамадзкі дзяяч (памёрла 5.11.1916).

1883 — Франц Кафка, пісьменьнік, большая частка працаў якога была апублікаваная пасьмяротна. Ягоныя творы, прасякнутыя абсурдам, страхам перад вонкавым сьветам і вышэйшым аўтарытэтам здольныя выклікаць у чытача адпаведныя трывожныя эмоцыі, — зьява ўнікальная ў сусьветнай літаратуры. На беларускую мову ягоныя творы перакладаў Лявон Баршчэўскі.

Судовая сцэна зь фільму "Працэс" паводле Франца Кафкі (рэж. Orson Welles, 1962)


1879 — Васіль Рагуля, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэсу ў Менску ў 1917 годзе, пасол і сэнатар у Другой Рэчы Паспалітай.

1896 — Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.

1910 — Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады

1918 — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнаўца

1937 — Том Стопард, брытанскі драматург. У жніўні 2005 году Стопард наведвае Менск, дзе праводзіць сэмінар па драматургіі ды дасьледуе праблемы парушэньняў правоў чалавека і палітычную сытуацыю ў Беларусі.



1962 — Том Круз, амэрыканскі актор


У гэты дзень памерлі:

1969 — Браян Джонс, рок-музыкант, гітарыст The Rolling Stones.

1971 — Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.

Выступае Джым Морысан

Цытата на памяць:

Зносіны зь людзьмі спакушаюць да самааналізу.

Франц Кафка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG