У Гомелі працягвае страйкаваць большасьць індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны выступаюць супраць увядзеньня ў дзеяньне Тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі. Тым часам у Рэчыцы дробныя гандляры вырашылі аднавіць працу.
Бальшыня прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Гомеля, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасьці, працягвалі сёньня страйкаваць. Сёньня яны сабралі сход, на якім вырашылі аднавіць толькі заўтра. Праўда, некаторыя ўсё ж адкрылі свае павільёны, за што іх асудзілі калегі па цэху:
«Выйшлі працаваць тыя, хто баязьлівец, хто здраднік. Тыя, хто ня хоча падтрымаць адзін аднаго. Гэтая сытуацыя датычыць усіх, і найперш гандляроў дзіцячым адзеньнем — а вось яны выйшлі й працуюць…»
2 ліпеня ў Рэчыцы прадпрымальнікі рынку «Славянскі» таксама ладзілі сход, каб вырашыць: ці страйкаваць далей?
Сход бальшынёй галасоў пастанавіў накіраваць свае прапановы ў Савет Міністраў Беларусі й цягам ліпеня пачакаць уцямнага адказу. Калі яго ня будзе, ці калі ўрад увядзе абавязковую сэртыфікацыю тавараў ужо сёлета, то прадпрымальнікі гатовыя аднавіць з 1 жніўня бестэрміновы страйк. А пакуль — сплаціць падаткі і працаваць да канца месяца.
Такое рашэньне сходу, аднак, падтрымліваюць далёка ня ўсе дробныя бізнэсоўцы:
«Трэба змагацца — нельга баяцца, што мы тут ніхто і зваць нас ніяк. Трэба паказаць, што мы людзі — і каб нашы правы ўлічваліся. А то выклікалі міліцыю — і ўсе спалохаліся. Мы чакалі да апошняга — думалі, ня будуць падатак плаціць. Сядзелі ля падатковай інспэкцыі й глядзелі, як паступяць усе прадпрымальнікі. А яны — баяцца».
Беларускія ўлады заявілі, што яны адкладваюць увядзеньне Тэхрэглямэнту Мытнага саюза для тавараў лёгкай прамысловасьці роўна на год — да 1 ліпеня 2014 году. Але гэтыя заявы не пераканалі гандляроў:
Выступае старшыня рады прадпрымальнікаў рэчыцкага рынку Алег Шабетнік:
«Пагадненьне трохбаковае — Расеі, Беларусі й Казахстану. Але тая ж Расея не сьпяшаецца яго выконваць. Усе вы езьдзіце ў Маскву і бачыце, што там адбываецца. Сэртыфікаты, якія мы там знайшлі ў легальнай фірмы, завезьлі на праверку ў аблвыканкам, у аддзел прадпрымальніцтва. Там праверылі — яны фальшаваныя. Рэальна мы зь імі працаваць ня можам. Мая прапанова такая: сабраць подпісы й накіраваць ва ўрад, каб ён паспрыяў спачатку навядзеньню парадку ў Расеі, у Маскве на аптовых базах, а ўжо потым каб сэртыфікацыя тычылася й нас».

Трэба паказаць, што мы людзі — і каб нашы правы ўлічваліся