Слонімскі лекар і актывіст Іван Шэга лічыць, што яго незаконна звольнілі з працы, і падае ў суд. Гараджане, сярод якіх і пацыенты лекара, сабралі больш за паўтары тысячы подпісаў з патрабаваньнем аднавіць Шэгу на працы. Чыноўнікі адказваюць людзям, што Шэгу звольнілі згодна з заканадаўствам, і забараняюць праводзіць пікет у падтрымку лекара.