Паводле новага закону, уладальнікі сайтаў цягам сутак пасьля заявы праваўладальніка павінны будуць выдаляць «пірацкі» зьмест. Калі гэтага не адбудзецца, дык правайдэр мае абавязак сам выдаліць такі зьмест ці заблякаваць сайт.
Закон уступае ў дзеяньне ад 1 жніўня. Як паведамляе Бі-бі-сі, на расейскіх сайтах ад 3 ліпеня да 1 жніўня мае прайсьці акцыя пратэсту супраць новага закону. У канцы чэрвеня адкрыты зварот супраць закону апублікавалі расейскія кампаніі, сярод якіх Mail.ru Group, «Яндекс», «Афиша-Рамблер-СУП», «Google Россия», OZON.RU.