У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніжка Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы. Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка».
Шараговец Брэдлі Мэнінг, які перадаў засакрэчаную інфармацыю сайту Wikileaks, прызнаны ў аўторак невінаватым па самых сур’ёзных пунктах абвінавачваньняў: у дапамозе ворагу.
У маскоўскім тэлецэнтры «Астанкіна» гарэла частка будынка тэлевізійнага тэхнічнага цэнтру, агонь распаўсюдзіўся на плошчы 150 квадратных мэтраў. Праводзіцца эвакуацыя пэрсаналу.
Машыністу Францішку Гарсону выстаўленыя абвінавачваньні ў забойстве па неасьцярожнасьці.
Прапанова Аляксандра Лукашэнкі рэфармаваць праваслаўную царкву выклікала вялікі грамадзкі рэзананс. Ці напружыла яна дачыненьні беларускіх уладаў з Маскоўскім патрыярхатам? Чаму кіраўнік Беларусі загаварыў пра рэформы праваслаўнай царквы? Навошта Аляксандар Лукашэнка адначасова псуе адносіны з касьцёлам?
Ініцыятыву рэфармаваньня праваслаўнай царквы, агучаную Аляксандрам Лукашэнкам, камэнтуе рэдактарка парталу «Царква» Натальля Васілевіч.
Міністэрства ўнутраных спраў Расеі паведаміла сёньня, што падчас «прафіляктычнай апэрацыі» на рынках Масквы затрыманыя ўжо больш за 470 чалавек, а апэрацыя, якая пачалася ўчора, працягваецца.
На Магілёўшчыне, каб зьменшыць рызыку распаўсюджваньня вірусу афрыканскай чумы сьвіней, пачалі адстрэльваць дзікоў.
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Менску канфіскавалі ў актывіста КХП БНФ Алеся Макава 6 налепак з «Пагоняй» і тры кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды».
Да вызваленьня Зьмітра Дашкевіча з Гарадзенскай «крытай» турмы засталося менш за месяц. На пачатку верасьня вызваляецца і Аляксандар Францкевіч. Арцём Пракапенка на дзень народзінаў атрымаў падарунак — кароткатэрміновае спатканьне з бацькамі і малодшай сястрой.
Пасьля дадатковай праверкі Ірыну пусьцілі ў самалёт, які ляціць у Варшаву.
Каля месяца таму быў арыштаваны і зьмешчаны ў СІЗА КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве.
Слонімскі актывіст Віктар Марчык, звольнены дырэктарам Слонімскай птушкафабрыкі нібыта за парушэньне працоўнай дысцыпліны, аднавіўся на працы праз суд, каб паказаць астатнім рабочым, што з начальствам можна змагацца. Але неўзабаве сам вымушаны быў звольніцца.
Заходняя ЛГБТ-актывісты заклікаюць да захадаў у адказ на законы, прынятыя ў Расеі, якія забараняюць «гей-прапаганду». Прапануецца, у прыватнасьці, байкатаваць расейскую гарэлку, зладзіць міжнародны байкот зімовай алімпіяды ў Сочы, а таксама ўвесьці візавыя забароны для аўтараў і ініцыятараў адпаведных законаў.
Менскі гарадзкі суд адмовіў пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску ў задавальненьні касацыйнай скаргі адносна кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.
Круглы стол праваабаронцаў і экспэртаў па сытуацыі ў Беларусі і фотавыстава «Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі» пройдзе ў Маскве 4 жніўня, у другую гадавіну арышту Алеся Бяляцкага.
Трыюмфам завяршылася першая замежная пастырская паездка Францішка I — Папу Рымскага ў Бразыліі суправаджала калясальная ўвага і павага вернікаў.
Урадавыя войскі вярнулі кантроль над турмой у горадзе Дэра Ісмаіл Хан на паўночным захадзе Пакістану.
Гэры Дэйвіс, грамадзянін сьвету і актывіст у барацьбе за мір, памёр у Вэрмонце (ЗША) 24 ліпеня. Аднак пра ягоную сьмерць стала вядома толькі зараз.
Болей за 200 вязьняў, у тым ліку 30 баевікоў, зьбеглі з турмы ў горадзе Дэра Ісмаіл Хан на паўночным захадзе Пакістану пасьля таго, як яе атакавалі талібы.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Суд Цэнтральнага раёну Менску не задаволіў скаргу праваабаронцы Тамары Сяргей на неправамерныя дзеяньні Генэральнай пракуратуры.
У Менску затрымалі актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Макава. Ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.
У Гарадзенскай вобласьці ў студзені-чэрвені распачата 67 крымінальных спраў карупцыйнай накіраванасьці.
У помніка Францішку Скарыну, які стаіць на Градчанах у Празе, невядомыя вандалы адламалі пяро, якое першадрукар трымаў у правай руцэ.
Некаторых жанчын, гаворыцца ў дакладзе, прымушаюць да самаспаленьня ў якасьці кары за нежаданьне ўступаць у гвалтоўны шлюб.
У Менску завяршыліся ўрачыстасьці з нагоды 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі.
Чэрыкаўская перасоўна-мэханізаваная калёна № 280 зноў вінаваціць незалежную газэту «Вольны горад» з Крычава ў дыскрэдытацыі кіраўніцтва калёны і падрыве яе дзелавой рэпутацыі.
На Лідчыне агучылі сьпісы паўстанцаў 1863 году зь Лідзкага павету. У іх 388 прозьвішчаў.
Вакцына, якая абараняе супраць раку шыйкі маткі ў жанчын, таксама зьмяншае рызыку раку горла. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, апублікаваныя ў гэтым месяцы амэрыканскімі навукоўцамі.
Папа рымскі Францішак заявіў, што геі павінны быць інтэграваныя ў грамадзтва.
Алег Корбан, Зьміцер Сільчанка і Алег Кераль арыштаваныя на пяць сутак кожны за акцыю да гадавіны прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце.
27 ліпеня ў Бабруйску невядомыя выкралі і зьбілі дачку мясцовага прадпрымальніка, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вячаслава Шэлега.
Ад падрабязных камэнтароў пра справу арыштаванага ксяндза Ўладзіслава Лазара, пробашча парафіі ў Барысаве, у менскай курыі Рыма-каталіцкага касьцёла адмаўляюцца, спасылаючыся на адсутнасьць дакладнай інфармацыі.
У аршанскім шпіталі, дзе лечаць грамадзян Украіны, якія выжылі ў страшнай аварыі, кажуць, што дапамога ім не патрэбная.
Такое меркаваньне ў эфіры праграмы «Мы разам» выказаў старшыня Ўкраінскай асацыяцыі рэлігійнай свабоды Віктар Яленскі.
Улады пачалі рэалізацыю рашэньня пра ліквідацыю сьвіней з прыватных падворкаў у ваколіцах буйных сьвінакомплексаў.
Ён праводзіцца ў другую гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Сьвецкія і касьцёльныя ўлады ў Менску не камэнтуюць інфармацыю аб магчымым затрыманьні каталіцкага сьвятара з Барысава.
У судзе Партызанскага раёна Менска 29 ліпеня будзе разглядацца адміністратыўная справа за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства над трыма актывістамі кампаніі «Альтэрнатыва» Алегам Корбанам, Зьмітром Сільчанкам і Алегам Кералем.
На поўдні Італіі прыкладна ў 160 кілямэтрах ад Рыма аўтобус упаў у цясьніну.
У Віцебскай вобласьці ў аўтамабільнай аварыі загінулі 9 чалавек, яшчэ некалькі — шпіталізаваныя. Ахвярамі сталі грамадзяне Украіны, Узбэкістана і Азэрбайджана.
Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Сьледчыя органы распачалі крымінальную справу па факце гвалтоўных дзеяньняў у дачыненьні да Натальлі Шэлег з Бабруйску.
Першы ў Беларусі «Вішнёвы фэстываль» праходзіў у горадзе Глыбокае на працягу мінулага тыдня. ФОТА
Папа рымскі, які знаходзіцца зь візытам у Бразыліі, выступіў перад тысячамі людзей, якія сабраліся на адкрыцьцё Сусьветнага дня моладзі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, КДБ затрыманы ксёндз Уладзіслаў Лазар, перадае БелаПАН.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Загрузіць яшчэ