У артыкуле ў The Wall Street Journal знакаміты філёзаф, палітоляг і эканаміст Фрэнсіс Фукуяма аналізуе пратэстныя рухі ў арабскіх краінах, ў Турэччыне і Бразыліі і дае свой прагноз разьвіцьця падзеяў.
Чатыры дывізіёны зэнітна-ракетных комплексаў С-300 плянуецца паставіць з Расеі ў Беларусь у 2014 годзе.
У Эгіпце сышлі у адстаўку міністар замежных спраў Махамад Камель Амр і яшчэ пяцёра чальцоў ураду.
Міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі падрыхтавала новы закон для замежнікаў, які істотна мяняе становішча як замежнікаў з краінаў «трэцяга сьвету», да якіх належыць і Беларусь, так і грамадзянаў Эўразьвязу. Законапраект быў апублікаваны 9 траўня 2013 году.
Прызыўнік з Маладзечна Валянцін Цішко вырашыў адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Адпаведныя заявы ён накіраваў у Міністэрства юстыцыі і на імя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
У Гомелі працягвае страйкаваць большасьць індывідуальных прадпрымальнікаў. Тым часам у Рэчыцы дробныя гандляры вырашылі аднавіць працу.
Шумчанка кажа, што будзе працягваць барацьбу за правы прадпрымальнікаў: пададзеная заяўка на марш пратэсту, а калі яна ня будзе задаволеная, прадпрымальнікі могуць зноў пачаць масавую забастоўку
Калектыў Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці заяўляе, што ўлады за некалькі месяцаў разбурылі ўнікальную сыстэму інтэлектуальнай уласнасьці. З установы звольніліся работнікі.
З 1995 па 2012 год колькасьць абсалютнага алькаголю, які спажывае ў сярэднім кожны беларус, павялічылася ў два разы: з 6,7 да 11,97 літра. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі Ўладзімер Максімчук, загадчык сэктару наркалёгіі РНПЧ Навінкі.
2 ліпеня — гадавіна сьмерці Сержука Вітушкі, беларускага адраджэнца, лідэра легендарнай менскай «Талакі». Паніхіда адбылася ў Цэнтры Сьвятога Язэпа.
Справа Сноўдэна можа быць выкарыстаная, як нагода, каб узмацніць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі, — лічыць уласьнік парталу TUT.BY, экспэрт у сфэры інфармацыйных тэхналёгій Юры Зісер
Старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка 2 ліпеня выйшаў з турмы на Акрэсьціна на волю.
Віза ў Харватыю для беларусаў цяпер будзе каштаваць 60 эўра.
Большая частка прадпрымальнікаў баранавіцкіх рынкаў ня выйшлі на працу, падтрымаўшы страйк, абвешчаны 1 ліпеня.
Расейская ракета «Пратон-М», якая павінна была вывесьці на арбіту тры спадарожнікі сыстэмы ГЛОНАСС, зьмяніла траекторыю і выбухнула адразу пасьля старту на касмадроме Байканур у Казахстане. Ахвяр і пацярпелых няма.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Мінгандлю будзе чакаць рашэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі па спрэчным тэхрэглямэнце Мытнага саюзу, якое маюць прыняць 2 ліпеня.
1 ліпеня зь Менску ў Будслаў выправілася дваццаць трэцяя пешая пілігрымка. У ёй прымаюць удзел 325 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.
Ці можа прысуд Гайдукову стаць тым прэцэдэнтам, паводле якога можа пачынаць юрыдычны перасьлед кожнага, хто хоць раз быў у замежнай амбасадзе?
« Пакуль нам далі працаваць, але да якога пэрыяду — мы гэтага ня ведаем. У нас цяпер зацішша перад бурай».
Многія прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў Менску і рэгіёнаў Беларусі зьбіраюцца з 2 ліпеня прыпыніць сваю дзейнасьць
У Баранавічах каля 200 прадпрымальнікаў сабраліся ля падатковай інспэкцыі і пастанавілі абвясьціць бестэрміновы страйк.
Ад сёньня ўкраінцы могуць езьдзіць у краіны Эўразьвязу па спрошчанай працэдуры.
Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе аглядальнік The New York Times Томас Фрыдман.
Гальшанскі замак магнацкага роду Сапегаў, які за багаты вонкавы і ўнутраны дэкор сучасьнікі называлі «каменнай кветкай», цяпер больш нагадвае «каменны сухастой» — ад некалі велічнага ансамбля часткова ацалела вежа, усходняе крыло ды засыпаныя скляпеньні. Але ўпершыню за шмат дзясяткаў гадоў робіцца спроба абараніць гістарычны помнік ад канчатковага разбурэньня.
Старшыня грамадзкага савета па маральнасьці Мікалай Чаргінец лічыць, што менскія гарадзкія ўлады павінны зрабіць высновы ў сувязі з некаторымі акалічнасьцямі конкурсу прыгажосьці, які прайшоў у Менску.
У вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну да гэта часу захаваўся народны абрад — «Русальле» альбо, як яго яшчэ называюць, «Провады Русалкі».
Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленьне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.
1 ліпеня ад менскага архікатэдральнага касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі, што на пляцы Свабоды, выправілася штогадовая пілігрымка ў Будслаў.
Зборная Бразыліі ўпэўнена перайграла чэмпіёнаў сьвету гішпанцаў у фінале Кубка канфэдэрацый - 3:0. Матч праходзіў на стадыёне "Маракана" у Рыа-дэ-Жанэйра.
Аб 11 гадзіне 1 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе мае завяршыцца судовы працэс над 23-гадовым апэратарам наваполацкага «Нафтану» Андрэем Гайдуковым.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
1 ліпеня максымальныя розьнічныя цэны на большасьць марак цыгарэт беларускай вытворчасьці вырастуць на 2–30%.
2 ліпеня — гадавіна сьмерці Сержука Вітушкі, беларускага адраджэнца, лідэра легендарнай менскай «Талакі».
Інцыдэнт адбыўся ў Бабруйску падчас паказальнага выступу АМАПу з нагоды 625-годзьдзя гораду. У шпіталь трапіла адна асоба.
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты выступаюць супраць будаўніцтва жылога дома на месцы стадыёна. Адпаведны зварот накіравалі ў Берасьцейскі гарвыканкам прадстаўнікі абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
NASA будзе дасьледаваць Сонца з новай пазыцыі — з дапамогай новага арбітальнага тэлескопа IRIS (Interface Region Imaging Spectrograph). Праект каштуе 181 млн даляраў і, як кажуць у касьмічнай адміністрацыі, дазволіць чалавецтву інакш зірнуць на прыроду працэсаў на Сонцы.
У Кітаі сілы бясьпекі ўзмацняюць патруляваньне ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, каб, як падкрэсьліваюць улады, супрацьстаяць «тэрарыстычным групам».
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выпусьціла новую мэтодыку барацьбы зь ВІЧ, якое, як сьцьвярджаецца, зможа выратаваць жыцьці мільёнам людзей, якія паміраюць ад СНІДу, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч падсумоўвае праграму «Чэрвень з Быкавым».
Невясёлыя карцінкі ад Радыё Свабода
Актывісты рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» падалі заяўку ў Менгарывканкам на правядзеньне шэсьця і мітынгу пратэсту.
У Першамайскім РУУС Менску Васілю Парфянкову паведамілі, што супраць яго пачатая чарговая крымінальная справа па артыкуле 421 за парушэньне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду.
Што беларусы могуць даць Эўропе? Развагі людзей на вуліцы — у «Голай праўдзе».
Мэнэджэр культурніцкіх праектаў Алесь Мазанік — пра сваё ўзрушэньне творамі Быкава
Як паведамілі карэспандэнту Свабоды пажарныя, узгараньне адбылося на першым паверсе будынку, гарэла кампутарная тэхніка.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказваў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, дарадца Ітан Голдрыч.
Лекара вышэйшай катэгорыі Івана Шэгу са Слоніма звольнілі пасьля 30-гадовай працы траўматолягам. Адміністрацыя Слонімскага раённага шпіталя адмовілася працягнуць зь ім кантракт, не зважаючы на недахоп спэцыялістаў.
Загрузіць яшчэ