У 16.24 паводле лёнданскага часу зьявіўся хлопчык, які займае трэцяе месца ў чарзе на трон Вялікай Брытаніі.
Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Алег Аксёнаў зьвярнуўся ў Магілёўскі абласны суд,каб скасаваць папярэджаньне, вынесенае яму за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Пра гэта піша нямецкі часопіс Der Spiegel, грунтуючыся на выніках дасьледаваньня аддзелу ААН па кібэрбясьпецы.
У Іраку ад 500 да тысячы зьняволеных зьбеглі пры двух нападах на турмы ў ваколіцах Багдаду.
У Добрускім раёне многія вяскоўцы, напалоханыя афрыканскай чумой і мясцовымі ўладамі, масава забіваюць уласных сьвіней.
Старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч: «Лепш пазьней, чым ніколі»
Сумесныя расейска-беларускія манэўры «Захад-2013» пройдуць 20–26 верасьня на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
Кастрычніцкі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхара абласнога цэнтру Аляксандра Хамратава супраць мясцовага аўтобуснага парку.
Кіраўніцтва Эўразьвязу прызнала вайсковае крыло лібанскай шыіцкай групоўкі Хізбала тэрарыстычнай арганізацыяй.
Да 75 чалавек узрасла колькасьць ахвяраў землятрусу на паўночным захадзе Кітаю, у правінцыі Ганьсу. Некалькі соцень людзей параненыя.
У Менску 23–24 ліпеня пройдзе Шосты зьезд беларусаў сьвету.
Грамадзянін Нэпалу, кіраўнік азіяцкага падразьдзяленьня Міжнароднай асацыяцыі коўчаў і трэнэраў (ICTA — International Coach&Trainer Association) Індра Гурунг патрабуе ад беларускіх уладаў тлумачэньняў, на якой падставе была ануляваная ягоная віза.
22 ліпеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак азнаёміўся з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго паводле артыкула аб парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду.
Як паведамляе мурманскі сайт bloger51.com, 21 ліпеня расейская паліцыя і міграцыйная служба затрымалі чатырох грамадзян Нідэрляндаў у моладзевым праваабарончым лягеры непадалёк ад Мурманску.
Апоўначы завяршаецца двухгадовы тэрмін адбыцьця пакараньня ў Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Сяргея Вазьняка і Віталя Рымашэўскага.
23 ліпеня будзе прэзэнтавацца новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Жывая мова», якую склалі практычныя парады, як правільна і прыгожа гаварыць па-беларуску. Дадаюцца водгукі.
Улады вырашылі пазбавіцца ад пагалоўя сьвіней у прыватным сэктары, каб засьцерагчы сьвінагадоўчыя комплексы. Гэта тычыцца прыватных гаспадарак, якія знаходзяцца ў 5—7-кілямэтровай зоне вакол буйных сьвінафэрмаў.
22 ліпеня маладафронтавец Уладзь Яроменак пачне знаёміцца з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду.
Літва заявіла, што дыскусія па справаздачы пра ўплыў на навакольнае асяродзьдзе Астравецкай АЭС, якую склікае Беларусь, ня можа адбыцца, паколькі беларускі бок яшчэ не адказаў на зададзеныя яму пытаньні.
Герцагіню Кембрыджскую Кэйт, жонку брытанскага прынца Ўільяма, адвезьлі ў радзільню лёнданскага шпіталю Сьвятой Марыі.
Папа рымскі Францішак пачынае свой візыт у Лацінскую Амэрыку.
Каля 47чалавек загінулі і больш 300 параненыя ў выніку моцнага землятрусу ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу.
Падзеі і даты 22 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У Эгіпце ў нядзелю пачала працу камісія зь дзесяці юрыстаў і спэцыялістаў па канстытуцыйным праве, якія павінны распрацаваць праект зьменаў у канстытуцыю краіны. Камісія з чатырох унівэрсытэцкіх прафэсараў і шасьці судзьдзяў ўпершыню сустрэлася ў памяшканьні эгіпэцкага парлямэнту.
Аптымальная экіпіроўка школьнікаў малодшых клясаў (швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, школьныя прылады) сёлета складзе ад 1 млн. 240 да 3 млн. 620 тыс. рублёў, старшаклясьнікаў — ад 1 млн. 660 тыс. да 4 млн. 190 тыс. рублёў.
Аўстралія абвясьціла, што будзе даваць грашовыя ўзнагароды за інфармацыю, якая прывядзе да асуджэньня гандляроў людзьмі, якія ладзяць паставы ў краіны нелегальных імігрантаў.
Тысячы людзей выйшлі ў суботу ў розных месцах ЗША на акцыі пратэсту супраць апраўданьня чалавека, які застрэліў падлетка-афраамэрыканца. Сярод іншага, такія акцыі прайшлі ў Нью-Ёрку, Атлянце, Маямі, Чыкага ці Лос-Анджэлесе.
Адзнаго з двух грамадзянаў Украіны, затрыманых у Вялікабрытаніі па абвінавачваньні ў арганізацыі выбухаў у мячэтах, абвінавацілі ў суботу таксама ў забойстве пажылога мусульманіна.
У Новай Зэляндыі ў нядзелю адбыўся магутны землетрус. Па дадзеных Геалягічнай службы ЗША, якая адсочвае гэтыя зьявы ва ўсім сьвеце, землятрус магнітудай 6,9 меў эпіцэнтар каля сталіцы Новай Зэляндыі Велінгтана.
Так, 14 год таму, 21 ліпеня 1999 г. мастак адзначыў 5-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі: падкаціў тачку з гноем і вываліў зьмесьціва да ўваходу ў рэзыдэнцыю прэзыдэнта
На вашы пытаньні адказваў заснавальнік НІСЭПД, сацыёляг Алег Манаеў
Амэрыканская спэцслужба FBI пераглядае правамернасьць пакараньняў сьмерцю, якія адбыліся на падставе судовых рашэньняў, вынесеных у розных частках ЗША.
Кампанія Disney прэзэнтавала прататып прылады, якая зьяўляецца праектарам дапоўненай рэальнасьці. HideOut дазваляе віртуальным аб’ектам ўзаемадзейнічаць з матэрыяльнымі: анімаваны малюнак, які ён праектуе, рэагуе на паверхню, на якую праектуецца.
Навукоўцы навучыліся падымаць аб’екты і перамяшчаць іх у паветры з дапамогай гукавых хваляў. Гаворка ідзе аб кроплі вады велічынёй некалькі мілімэтраў, але дасьледнікі кажуць, што ў будучыні змогуць падымаць і людзей. Праўда, яны ня ведаюць, ці зможа чалавек вытрымаць такі «атракцыён».
Ваенна-паветраныя сілы Віетнаму разглядаюць магчымасьць набыцьця мабільных лічбавых двухкаардынатных радыёлякацыйных станцыяў (РЛС) мэтровага дыяпазону RV-01 «Усход-Э» беларускай вытворчасьці.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Суд у Італіі ў суботу прызнаў пяць чалавек вінаватымі ў ненаўмысным забойстве - у справе аб крушэньні ляйнэра Costa Concordia, патанулага ў 2012 годзе.
На пэкінскім лётнішчы зьдзейсьнены тэракт. Пра гэта паведамляюць кітайскія СМІ.
Сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак.
Дзяржаўная харчова-вэтэрынарная служба Літвы ад 23 ліпеня уводзіць больш жорсткі парадак кантролю на мяжы зь Беларусьсю.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Уцекачоў, якія рызыкуюць сваім жыцьцём падчас падарожжа праз акіян у пагоні за сваёй «аўстралійскай» марай, дзяржаўныя ўстановы Аўстраліі будуць адпраўляць на Папуа — Новую Гвінею
Ці азначае гэта, што падзеі ў Расеі перасталі ўспрымацца як нешта важнае і актуальнае для Беларусі?
Ня менш за 20 чалавек загінулі, яшчэ каля 40 параненыя пры выбуху ў Іраку.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 19 ліпеня на тры дні Юрыя Шылько, сына былога галоўнага лекара Касьцюковіцкага раённага шпіталя Леаніда Шылько.
Мы падабралі цікавыя, яркія, запамінальныя здымкі мінулага тыдня з розных канцоў плянэты. Каб прыгадаць ці нагадаць пра асноўныя падзеі апошніх дзён, якімі жыў сьвет.
Амэрыканскія навукоўцы знайшлі лекаваньне хваробаў, якія выкліканы наяўнасьцю лішніх копіяў храмасом, перадае BBC. У прыватнасьці, ім удалося «выключыць» лішнюю копію храмасомы, якая правакуе разьвіцьцё сындрому Даўна.
ЗША захавалі лідэрства ў рэйтынгу аб’ёмаў рассылкі спаму, а Беларусь рэзка скочыла на другое месца.
Яроменак: «Мяне выклікаў сьледчы, каб знаёміцца са справай, якая ўжо сабраная і пасьля гэтага будзе перадавацца ў суд».
Міністар унутраных спраў Таджыкістану Рамазон Рахімаў выступіў за ўжываньне ў краіне сьмяротнай кары. Пра гэта паведамляюць мясцовыя мэдыі.
Загрузіць яшчэ