У намётавым гарадку, створаным напярэдадні паліцыяй на ўсходзе Масквы, разьмешчаны больш за 130 замежных грамадзян, якім мусяць высяліць з Расеі. Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на маскоўскае ўпраўленьне МУС.
Паліцыя ў Баку затрымала больш за дзесяць журналістаў, якія пратэставалі супраць ціску азэрбайджанскіх уладаў на журналістку Хадзію Ісмаілаву, якая супрацоўнічае з Радыё Свабода.
Пры выбуху на ўсходзе Аўганістана, у правінцыі Нангархар, у суботу загінулі, па апошніх дадзеных, ня менш як 9 цывільных асобаў.
На паўднёвым захадзе Менску ў парку імя Паўлава прайшла міліцэйская эстафэта.
На Кубані моладзевыя актывісты закідалі яйкамі і памідорамі музыкаў амэрыканскага гурту Bloodhound Gang, калі тыя пакідалі расейскі рэгіён праз аэрапорт Анапы.
У вёсцы Парэчча слонімскія актывісты ўсталявалі памятны знак на магіле паўстанца Міхаіла Валовіча і яго 12 паплечнікаў.
Міністэрства фінансаў прапануе павялічыць у 2014 годзе шэраг збораў за консульскія дзеяньні беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой.
Вязьні беларускіх турмаў утрымліваюцца далёка ня ў роўных умовах.
Радыё Свабода публікуе разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
З палітвязьня Міколы Статкевіча зьнялі статус «злоснага парушальніка рэжыму» і вярнулі 100 тысяч рублёў на «атаварку».
4 жніўня у шмат якіх гарадах сьвету будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
2 жніўня дачнікі Аксана Зелянеўская і Віктар Іваноў перадалі ў Смалявіцкі райвыканкам і адмысловую камісію першыя 749 подпісаў супраць будоўлі кітайскага тэхнапарку.
Суполка «Оккупай-педофиляй! г.Минск» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» разьмясьціла 20-хвіліннае відэа, дзе запісана, як падлеткі злавілі 29-гадовага гея і зьдзекуюцца зь яго на падставе ягонай сэксуальнай арыентацыі.
У Грузіі, каб даказаць цнатлівасьць маладой, ужо не вывешваюць пасьля шлюбнай ночы прасьціны: даведкі аб пацьвярджэньні цнатлівасьці выдае адмысловае экспэртнае бюро.
Жыхары памежных з Польшчай раёнаў на Гарадзеншчыне скардзяцца, што на паездках у Польшчу зарабляць стала значна цяжэй.
Працаўнікі бабруйскага заводу трактарных дэталяў патрабуюць аднавіць на працы звольненага сябра Свабоднага прафсаюзу Дзьмітрыя Курмаза.
У Валожынскім раёне пад Менскам распачаўся спартова-культурніцкі фэстываль незалежных журналістаў «БАЖынкі-2013».
Ігнат Будзіновіч, камандзір аднаго з паўстанцкіх атрадаў, быў захоплены ў палон і расстраляны ў аршанскай вязьніцы.
Апэратар нацыянальнай электроннай сыстэмы збору платы за праезд па шэрагу аўтадарог Беларусі заявіў, што перавозчыкі маглі загадзя паклапаціцца аб рэгістрацыі ў сыстэме і атрыманьні бартавой прылады, а не стаяць цяпер у чэргах.
Вынесены прысуд па справе аб выбуху газу ў жылым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёну.
Сябра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» са Слуцку Аляксандар Солап зьвярнуўся з лістом да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Нагодай для ліста выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія чакаюцца ў 2014 годзе.
1057 чалавек былі забітыя і больш за 2300 параненыя ў ліпені ў выніку гвалту на рэлігійнай глебе ў Іраку, паведамляе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў.
Сяржук Серабро і Алена Сьцяпанава атрымалі па электроннай пошце лісты з пагрозамі.
Наведнікі рынку асьцерагаюцца набываць сьвіное мяса, асьцерагаючыся сьвіной чумы, і часьцей набываюць ялавічыну і мяса птушкі
Нярэдка мэдыкі сутыкаюцца зь непрыхаваным хамствам і ня ведаюць, як яму супрацьстаяць
Магілёўскія рыбакі зайздросьцяць рыбацкай удачы Аляксандра Лукашэнкі, але да ягонага рэкорднага ўлову ставяцца зь недаверам.
Заклік Аляксандра Лукашэнкі рэфармаваць праваслаўную царкву ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў былы прэсавы сакратар Маскоўскай патрыярхіі, настаяцель храму ў гонар Сьвятамучаніцы Тацяны пры Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце айцец Уладзімер Вігілянскі.
Лідэра «Зьмены» Паўла Вінаградава выклікалі праз тэлефон у транспартную міліцыю, якую актывіст плянуе наведаць 2 жніўня.
4 жніўня ў Марыінскім парку ў Кіеве ўкраінскія грамадзкія арганізацыі створаць «Прастору Вольнай Беларусі».
Кіроўцы ня дзівяцца, што Беларусь увяла плату за карыстаньне аўтадарогамі. Яны ня могуць уцяміць, чаму да гэтага як мае быць не падрыхтаваліся адпаведныя службы і трэба стаяць у чарзе ўсю ноч, каб сплаціць гэты збор.
Грамадзкі актывіст Віктар Сырыца атрымаў пакараньне ў 2 мільёны штрафу за ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 150-годзьдзю Мілавідзкай бітвы.
Абвінавачваньне прад’яўленае раней судзімай 42-гадовай жыхарцы Віцебску.
У інтэрнэце зьявілася сэрыя шакуючых відэа-кліпаў пра запалохваньне і зьдзекі з маладых геяў у Расеі. На думку ЛГБТ-актывістаў, гэта зьяўляецца прыкметай таго, што крамлёўская кампанія супраць «прапаганды гомасэксуалізму» правакуе гвалт на глебе гамафобіі. У Вашынгтоне і Нью-Ёрку ў сувязі з гэтым адбыліся акцыі салідарнасьці з расейскімі геямі. Карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве Том Болмфарт падрыхтаваў рэпартаж пра сытуацыю ў Расеі.
Вярхоўны суд падтрымаў адмову Мін’юста ў рэгістрацыі аб’яднаньня «За справядлівыя выбары».
Нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт патрэбы рэфармаваць праваслаўную царкву Свабода папрасіла пракамэнтаваць вядомага беларускага сьвятара Аляксандра Шрамко.
Польскія памежнікі з пляцоўкі ў Белавежы затрымалі мінулай ноччу ў вёсцы Арэшкаў віетнамца, які нелегальна прыбыў зь Беларусі.
4 жніўня, у другую гадавіну арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага, у многіх краінах сьвету пройдуць акцыі ў рамках Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
Плястык Валер Калясінскі з нагоды 70-годзьдзя івянецкага паўстаньня супраць нацыстаў зрабіў юбілейны мэдаль.
У сувязі з выкраданьнем дачкі бабруйскага актывіста аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вячаслава Шэлега праваабаронцы, журналісты, прадстаўнікі палітычных рухаў стварылі камітэт абароны дзяцей.
Зь 1 жніўня пачынае дзейнічаць сыстэма электроннай аплаты дарог BelToll. Яна ахопіць так званую «алімпійскую трасу» Берасьце — мяжа Расеі і ўчасткі дарог зь Менска на Нацыянальны аэрапорт, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гародню.
Закон пра абарону аўтарскіх правоў на відэапрадукцыю ў інтэрнэце запрацаваў на тэрыторыі Расеі.
Праграма сачэньня за тэлефанаваньнямі не парушае канстытуцыйнае права на недатыкальнасць прыватнага жыцьця, паведаміў прадстаўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў сябрам Кангрэсу.
Радыё Свабода пачынае публікаваць разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
31 ліпеня пашырана зона барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней у Беларусі.
Вольга сказала маці па тэлефоне, што ня бачыла сына зь лютага і абвясьціла ў СІЗА галадоўку, каб дамагчыся сустрэчы зь ім
31 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана канцэпцыя барацьбы з тэрарызмам у Беларусі, зацьверджаная пастановай ураду.
Загрузіць яшчэ