Як і чаму дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашыстоўскіх сілаў 3 ліпеня 1944 году ператварыўся ў галоўнае сьвята беларускай дзяржаўнасьці — Дзень незалежнасьці?
Якая дата беларускай гісторыі найбольш адпавядае сэнсу сьвята, адлюстроўвае доўгі і драматычны шлях беларусаў да волі?
Ці маюць беларусы сёньня дзяржаўнае сьвята, якое дадавала б ім нацыянальнай годнасьці, патрыятызму, якое б яднала нацыю?
І ўвогуле — ці можна сёньня казаць пра поўную і незваротную незалежнасьць Беларусі?
У дыскусіі бяруць удзел:
- надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, мовазнаўца Пётра Садоўскі
- адзін зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі, гісторык, літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч
Вядзе перадачу — Вячаслаў Ракіцкі.