У Нямеччыне зьявіліся плякаты з выявай Асьвенціму з заклікам паведаміць пра нацыстаў
Няшчасны выпадак адбыўся ў аўторак. Музыка быў шпіталізаваны ў маскоўскі Інстытут імя Скліфасоўскага, дзе ён памёр ад траўмаў у выніку падзеньня.
17 ліпеня надвячоркам грамадзкія актывісты Гомелю сабраліся ў цэнтральным аддзяленьні паштовай сувязі й напісалі лісты й паштоўкі беларускім палітвязьням.
Паводле Людмілы Класкоўскай, гэтыя здымкі Вольгі Класкоўскай зрабілі адразу пасьля здарэньня, калі Вольга нібыта з нажом накінулася на мужа
17 ліпеня ў Магілёве праваслаўныя вернікі адзначылі гадавіну расстрэлу бальшавікамі апошняга расейскага імпэратара Мікалая ІІ і ягонай сям’і.
Больш за 100 грэка-каталікоў прайшлі на мінулым тыдні пілігрымкай зь Віцебску ў Полацк. Штодня яны праходзілі 30 з гакам кілямэтраў, а ўвесь шлях склаў 120.
23-гадовы геймэр зь Менску Аляксей Янушэўскі заняў 54-е месца ў рэйтынгу самых высокааплатных кампутарных гульцоў сьвету.
За апошнія тры тыдні літоўскія памежнікі сканфіскавалі на беларускай мяжы 1,5 тоны прадуктаў і кармоў з-за афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі.
Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што ягоны ліст накіраваны ў абласную пракуратуру.
Накладзены арышт на маёмасьць былога гендырэктара Менскага мясакамбінату на агульную суму звыш 5,7 млрд рублёў (каля 640 тысяч даляраў). Сам ён пад вартай.
Лізавета II дала каралеўскую ўхвалу закону, які дазваляе аднаполым парам уступаць у шлюб у Англіі і Ўэльсе.
Старшыня руху «Маладая Беларусь» знаходзіцца на Акрэсьціна. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні руху Цімафей Дранчук.
Заснавальніку і гаспадару папулярнай забаўляльна-гульнявой установы «Dankoff Club» Юрыю Данькову прад’яўлена абвінавачаньне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу.
На 19 ліпеня журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў Партызанскі суд, які мусіць паўторна, праз два гады, разгледзець яе справу.
17 ліпеня ў Першамайскім РАУС былы палітвязень Васіль Парфянкоў азнаёміўся з заведзенай на яго крымінальнай справай.
30 ліпеня суд разгледзіць пратэст пракуратуры на прысуд старшыні Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юрыю Дорну.
17 чэрвеня ў Менску адбылася прэзэнтацыя Белай кнігі, прысьвечанай пэрспэктыве ўступленьня Беларусі ў Балёнскі працэс.
Ня меней за 20 дзяцей загінулі і дзясяткі трапілі ў шпіталь з харчовым атручэньнем, паспытаўшы бясплатнага харчаваньня ў вясковай школе за 80 кілямэтраў ад Патны ў індыйскім штаце Біхар.
Невядомыя зламысьнікі сьпілавалі крыж у вёсцы Рачкаўшчына, усталяваны на прыватным падворку ў памяць аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай. Фундамэнт помніка засыпалі зямлёй.
Зьявілася першая рэакцыя менскіх уладаў на калектыўны зварот менчукоў аб усталяваньні ў горадзе помніка нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму.
«Некалі ён быў сапраўдным навукоўцам... Калісьці ён быў палітыкам... Мы чакалі ад яго шмат чаго. Але так і не дачакаліся. Хто ён цяпер? Дзе ён?»
Прызнаны вінаватым у спробах усталяваць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суда.
Актывісты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў цэнтры Менска вывесілі сьцяг на знак салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
17 ліпеня грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў павінен пачаць знаёміцца з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго.
Як найменей 20 дзяцей памерлі пасьля таго, як пачаставаліся бясплатным харчаваньнем у вясковай школе за 80 кілямэтраў ад Патны.
Пра падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Мілянскі суд пастанавіў, што бомж Дамэніко Кадзіспоці будзе адбываць пакараньне на вуліцы, прычым «злачынцу» акрэсьлілі частку ходніка, дзе ён павінен ночыць.
Ларан Арыніч знаходзіцца ў міжнародным вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе, якая была ўсчатая пасьля пажару на «Пінскдрэве»
Генэральны плян будаўніцтва парку яшчэ не зацьверджаны, але ў лясным масіве непадалёк да пасёлку Сокал ужо высякаюць лес.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама распарадзіўся стварыць рабочую групу, якая на працягу паўгода павінна прапанаваць новыя спосабы барацьбы з эпідэміяй ВІЧ-інфекцыі ў Злучаных Штатах.
Такая паніхіда ў Калоскай царкве, што ў Горадні, адбылася ўпершыню.
«Эдвард Сноўдэн і Джуліян Асанж топчуць свабоду, хоць і сьцьвяржаюць, што абараняюць яе», піша ў гішпанскай газэце El Pais пэруанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Марыё Варгас Льёса.
Што цяпер важнейшае для ўлады — наладзіць адносіны з Эўропай альбо працягваць абмяжоўваць свабоды і палітычную актыўнасьць грамадзянаў?
Васіль Парфянкоў і Ўладзімер Яроменак, якім пагражае да году пазбаўленьня волі, будуць прызнаныя палітвязьнямі ў выпадку, калі іх асудзяць і кінуць за краты.
Газэта беларускага ўраду «Рэспубліка» апублікавала абноўлены «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Справу заснавальніка прыватнага прытулку ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксея Шчадрова перадалі для расьсьледаваньня ў Сьледчы камітэт.
Былы кантрактнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн перадаў у Фэдэральную міграцыйную службу Расеі заяву аб прадастаўленьні яму часовага прытулку.
Дом, які будуе мільярдэр Пефціеў пад Менскам, вельмі падобны да радыёлякацыйнай станцыі «Волга»
Каля 5 тысяч чалавек сабраліся ў Берасьці на адкрыцьцё гандлёвага дому, у часе якога на іх з адкрытай пляцоўкі высыпалі каля 800 кіляграмаў цукерак. Няўжо ў гэтых людзей няма грошай, каб самім купіць? Дык чаму тады яны не выходзяць на акцыі пратэсту, каб зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага? Новы выпуск «Свабоды бяз гальштукаў» — на сайце Свабоды 17 ліпеня а 13-й гадзіне
Пэнсіянэрку Тацяну Зялко і яе сына Аляксандра затрымалі на выхадзе з амбасады Славаччыны 25 сакавіка 2013 году.
У мінулым стагодзьдзі паўсюднымі былі спадзяваньні, што імклівае разьвіцьцё інтэрнэту дапаможа дэмакратызаваць нават такую аўтарытарную і «замкнутую» краіну, як Кітай.
Начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму Іван Саўчыц адрэагаваў на брутальнае затрыманьне міліцыянтамі пэнсіянэраў, якія нелегальна гандлявалі ў Пінску.
Пастар Беларускай эвангельскай царквы Эрнст Сабіла шукае дапамогі, каб дабудаваць царкву, якую ён узводзіць на ўласныя сродкі ў Асіповічах.
Гомельскія грамадзкія актывісты Анатоль Паплаўны, Юры Варонежцаў і Леанід Судаленка падалі ў гарвыканкам заяўку на вулічнае шэсьце ў падтрымку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Вартаўнік аўтастаянкі Васіль Сарочык рыхтуе ў Менскі гарадзкі суд скаргу на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы на міліцыянтаў Ленінскага РУУС Менску за катаваньні.
Старшыню руху «Маладая Беларусь» Зьмітра Касьпяровіча затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню.
Супраць сябра «Маладога фронту» Ўладзімера Яроменка завялі крымінальную справу. Яго вінавацяць у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду.
Улады Японіі абвінавачваюць Аўстралію ў спробах навязаць краіне «чужыя маральныя стандарты» з дапамогай кампаніі за спыненьне кітабойнай здабычы.
Гіпшанія папрасіла прабачэньня ў Балівіі за тое, што адмовілася пусьціць у сваю паветраную прастору самалёт з Эвам Маралесам, прэзыдэнтам гэтай лацінаамэрыканскай краіны.
Загрузіць яшчэ