Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы будуць плаціць 60 эўра за харвацкую візу


Віза ў Харватыю для беларусаў цяпер будзе каштаваць 60 эўра.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту Свабоды ў візавым цэнтры ў Менску пры Нацыянальным цэнтры маркетынгу і каньюнктуры цэнаў.

Раней нацыянальную візу ў Харватыю можна было атрымаць за 35 эўра (паскораную — за 71 эўра).

Цяпер віза будзе каштаваць 60 эўра, прычым няма магчымасьці атрымаць яе паскорана. Зьмяніўся і тэрмін выдачы візы: калі раней яе можна было атрымаць за тры дні, то цяпер — за 10.

«Пакуль што ад іншых камэнтароў харвацкі бок адмаўляецца. Я яшчэ пакуль ня бачыла новую візу, але мяркую, што яна можа быць шэнгенская. Яны будуць максымальна набліжаныя да Шэнгену. Анкета ў іх ужо мае выгляд шэнгенскі. А пры наяўнасьці шматразовай шэнгенскай візы можна ўяжджаць на тэрыторыю Харватыі ў межах дзеяньня такой візы», — сказалі ў візавым цэнтры ў Менску.

На сайце амбасады Харватыі ў Расеі пакуль паведамляецца, што спрошчаны ўезд у Харватыю для грамадзянаў Беларусі застанецца да 31 сьнежня 2013 году.

1 ліпеня Харватыя стала 28-м сябрам Эўрапейскага Зьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG