Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінгандлю ня будзе спрашчаць парадак сэртыфікацыі тавараў


Міністэрства гандлю ня зьменіць пастанову аб парадку сэртыфікацыі тавараў да рашэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі аб пераносе тэрмінаў тэхрэглямэнту Мытнага саюзу «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці», пакуль сама ЭЭК ня прыме рашэньне аб пераносе тэрміну ўвядзеньня гэтага рэглямэнту. Пра гэта паведаміў актывіст РГА «Пэрспэктыва» Вячаслаў Піліпук, які 1 ліпеня зь сябрамі аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» сустракаўся з намесьніцай міністра гандлю Ірынай Наркевіч.

На думку Піліпка, чыноўніца зразумела, у чым бачаць праблему прадпрымальнікі. Аднак яна адзначыла, што Мінгандлю дачакаецца рашэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі па спрэчным тэхрэглямэнце Мытнага саюзу. Пытаньне аб працягу пераходнага пэрыяду для гэтага тэхрэглямэнту да 1 ліпені 2014 году вынесена на калегію ЭЭК, якая адбудзецца 2 ліпеня ў Маскве.

Меркавалася, што на паседжаньне гэтай камісіі прадстаўляць інтарэсы беларускіх прадпрымальнікаў паедзе лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка, але ён за арганізацыю несанкцыянаванага сходу 27 чэрвеня асуджаны на 5 сутак арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG