Белы дом на фоне «дзейнасьці Ірану дзеля дэстабілізацыі» і паставак іранскіх балістычных ракет Расеі ўвёў санкцыі супраць некалькіх расейскіх і іранскіх кампаніяў і прыватных асобаў.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць вызваленьне палітвязьня Анджэя Пачобута адной з найважнейшых задач.
Вялікая Брытанія пашырыла санкцыйныя сьпісы за кошт новых асобаў і кампаніяў з Расеі і Ірану.
Латвія зь меркаваньняў бясьпекі працягвае да канца бягучага году ўзмоцнены рэжым кантролю на мяжы зь Беларусьсю.
Памятны знак у гонар першага прэзыдэнта Ізраілю Хаіма Вэйцмана хочуць паставіць у Моталі на Берасьцейшчыне.
«У найбліжэйшыя гадзіны мы зьвернемся да іншых краін, якія пацzрпяць ад рашэньняў Бэрліну аб узмацненьні кантролю на межах Нямеччыны, з прапановай аб тэрміновых кансультацыях аб дзеяньнях па гэтым пытаньні», — заявіў сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Расея ўжо атрымала балістычныя ракеты ад Ірану, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Эўрапейскі суд пастанавіў, што кампанія Apple павінна выплаціць штраф 13 млрд эўра, а Google — 2,4 млрд эўра. Рашэньні, вынесеныя найвышэйшым судом Эўразьвязу, канчатковыя.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка адказаў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году.
За чатыры гады з прычыны палітычнага перасьледу было затрымана каля 65 тысяч чалавек.
Пасьля 10 жніўня сыстэмы «Палянэз» разьмясьцілі на мяжы з Украінай.
У сакавіку 2024 году Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт гэтага расейскага генэрала за ваенныя злачынствы ва Ўкраіне.
10 верасьня ў Вільні ў рамках канфэрэнцыі «Беларускія мэдыя. Якасьць кантэнту і пытаньні самарэгуляваньня», арганізаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў, узнагародзілі пераможцаў традыцыйнага конкурсу журналістаў «Вольнае слова».
Украінская служба Радыё Свабода адзначыла 70-годзьдзе ў Кіеве, гаворыцца ў рэпартажы рэдакцыі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што да вызначэньня даты правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў і пэрыяду выбарчай кампаніі трэба паставіцца «ўдумліва».
Агулам ратавальнікі ліквідавалі 13 лясных, 5 тарфяных пажараў і 77 пажараў травы і кустоў.
Больш за 250 вайсковаабавязаных у запасе ўдзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці, якія пачаліся 10 верасьня.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Працягваюцца пажары і ў чарнобыльскай вобласьці Ўкраіны.
Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны будуць стаяць адно супраць аднаго ў Нацыянальным канстытуцыйным цэнтры ў Філядэльфіі.
Дадатковыя дакумэнты ў кракаўскай ВНУ сталі патрабаваць, бо Беларусь перарвала дамову з Польшчай у сфэры адукацыі. Рашэньні наконт абітурыентаў, якія не пасьпелі сабраць усе дакумэнты, будуць прымаць індывідуальна.
10 верасьня ў судзе Менску распачынаецца працэс над гісторыкам Ігарам Мельнікавым, вядома, што яго абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Да расейскай вайны ва Ўкраіне памежнікі дзьвюх краін штогод дамаўляліся аб арганізацыі спрошчаных пунктаў пропуску для ўкраінскіх грамадзян для збору лясных грыбоў і ягад на тэрыторыі беларускага ляндшафтнага заказьніку «Альманскія балоты».
ЗША «ўстрывожаныя» паведамленьнямі аб тым, што Тэгеран адправіў у Расею сотні балістычных ракет малой далёкасьці «Фатх-360».
Вязьням зь Беларусі, Украіны, краінаў Цэнтральнай Азіі і заходніх краін прапануць напісаць згоду на адпраўку на радзіму для далейшага адбыцьця пакараньня.
Прапагандысты дзяржаўнай тэлевізіі адкрыта заклікалі моладзь галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 года за Аляксандра Лукашэнку.
МЗС Латвіі 9 верасьня выклікала часовага паверанага Расеі і выказала яму катэгарычны пратэст у сувязі з выяўленьнем 7 верасьня на сваёй тэрыторыі расейскага бесьпілётніка.
Больш за сотню работнікаў працягваюць тушыць пажар у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.
У ноч на 10 верасьня пад Масквой зьбілі сама меней 14 бесьпілётнікаў, загінула жанчына, ёсьць параненыя і разбурэньні. Агулам, паводле Мінабароны Расеі, 144 дроны атакавалі 9 рэгіёнаў Расеі. Расея зноў атакавала Ўкраіну.
Падзеі 10 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
За год колькасьць расейцаў, якія падпісваюць кантракты на службу ў расейскай арміі, вырасла больш як у шэсьць разоў, сьцьвярджае выданьне «Важные истории», грунтуючыся на дадзеных аб выдатках фэдэральнага бюджэту.
Вугорская энэргетычная кампанія заявіла, што дасягнула пагадненьня, якое забясьпечыць працяг паставак расейскай нафты па трубаправодзе празь Беларусь і Ўкраіну ў Вугоршчыну і Славаччыну, паведамляе Bloomberg.
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян пацьвердзіў пачатак перамоваў аб пераглядзе візавага рэжыму паміж Армэніяй і Эўразьвязам.
Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны паведаміла Эўракамісіі аб тым, што з 16 верасьня краіна ўводзіць часовы — на тэрмін шэсьць месяцаў — унутраны памежны кантроль на наземных межах з Францыяй, Люксэмбурам, Нідэрляндамі, Бэльгіяй і Даніяй.
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
У канцы траўня 2024 году зьявілася навіна, што ў Беларусі зьбіраюцца стварыць уласную мэдыяпляцоўку, аналяг Youtube, але толькі для дзяржаўных СМІ.
Расейскія войскі прасоўваюцца ва ўсходнюю Ўкраіну ў спробе захапіць усю Данецкую вобласьць. Фатограф Радыё Свабода Сяргей Нужненка фіксуе, як артылерыйскае падразьдзяленьне абараняе стратэгічны горад Пакроўск.
У Львове 9 верасьня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музэй «Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў заснавальнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.
Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў у этэры тэлеканала «Беларусь 1» адказаў на пытаньне, чаго Захад хоча ад Аляксандра Лукашэнкі.
Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне ў 7 верасьня ў Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі.
Некалькі дзён таму ўлады Ўкраіны паведамілі, што ў зоне адчужэньня ў Кіеўскай вобласьці пажар ахапіў 20 гектараў.
Днямі вынесьлі прысуд у падобнай справе аб гібелі цялят.
Польскія службы спынілі дзейнасьць групы дывэрсантаў, якая працавала ў кібэрсфэры, — заявіў віцэ-прэм’ер Польшчы, міністар цыфравізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі.
Найбольшы лік ахвяр сярод цывільнага насельніцтва (91 адсотак) зарэгістраваны на падкантрольнай Украіне тэрыторыі.
Беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць дакумэнты на польскую гасьцявую візу без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global.
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 9 верасьня разгледзіць пазоў пракуратуры горада аб прызнаньні несапраўдным продажу маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі, жонкі палітвязьня Паўла Мажэйкі, на якую завочна завялі крымінальную справу за садзейнічаньне «экстрэмісцкай дзейнасьці».
Расейскія войскі атакуюць Украіну з розных відаў узбраеньняў. Нягледзячы на наяўнасьць доказаў, Масква ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня адмаўляе мэтанакіраваныя атакі на мірных жыхароў і сацыяльную інфраструктуру.
Загрузіць яшчэ