У Варшаве прайшоў фэстываль беларускай музыкі «Грай».
Самалёт Ваенна-паветраных сілаў Гішпаніі з Эдмунда Гансалесам прызямліўся на авіябазе Тарэхон у Мадрыдзе, дзе яму будзе прадастаўлены палітычны прытулак, паведамляе ВВС.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
Колькасьць загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару па будынку Ваеннага інстытуту тэлекамунікацый і інфарматызацыі ў Палтаве ўзрасла да 58 чалавек.
Інцыдэнт адбыўся 7 верасьня ў Рэзэкненскім краі Латвіі, паведамілі ў Мінабароны краіны. Як сьцьвярджаецца, ён мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі.
На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека, вынікае з паведамленьня Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС.
«З пачаткам спэцыяльнай ваеннай апэрацыі на Ўкраіне дзеяньні танкавых падразьдзяленьняў і іх тактыка сур’ёзна зьмяніліся», — заявіў начальнік бранятанкавага ўпраўлення Мінабароны Беларусі Віталь Кільчэўскі ў інтэрвію праграме «Арсэнал» на тэлеканале «Беларусь 1» 8 верасьня.
Невядомыя зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах» непадалёк ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне.
Кіраўнікі разьведвальных ведамстваў ЗША і Вялікабрытаніі — Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) і МІ-6 — назвалі пачатае месяц таму наступленьне ўкраінскіх войскаў у расейскай Курскай вобласьці значным тактычным посьпехам Кіева.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў зь Днём вайсковай славы.
У ноч на 8 верасьня Расея атакавала тэрыторыю Ўкраіны чатырма ракетамі Х-59 і больш чым 20 «Шахедамі», гаворыцца ў паведамленьні ВПС Узброеных сіл Украіны.
Падзеі 8 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларус Дзьмітры Салей заваяваў срэбны мэдаль у плаваньні на стомэтроўцы батэрфляем.
Смуга і пах у Гомельскай вобласьці ўзьніклі ў выніку ўзгараньня тарфянікаў і «гаспадарчай дзейнасьці насельніцтва», заявіла абласное ўпраўленьне МНС.
У першы дзень галасаваньня на рэгіянальных выбарах у Расеі масава не дапускалі назіральнікаў, была зафіксавана як мінімум адна «карусель» і адзін выпадак скупкі галасоў.
Моўны актывіст Ігар Случак, які раней зьвяртаўся ў шэраг райвыканкамаў з просьбай памяняць расейскамоўныя шыльды з назвамі вуліц і іншых геаграфічных аб’ектаў на беларускія, атрымаў некалькі адказаў. Сярод іх — як станоўчыя, так і адмоўныя.
На гэтым тыдні беларуска бяз статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Рэжым Лукашэнкі плянуе ў 2025 годзе правесьці чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць і праваабаронцы не прызналі вынікі папярэдніх выбараў у Беларусі.
Прыблізна а 6.30 раніцы 7 верасьня ў заходняй частцы Менскай вобласьці былі заўважаныя бесьпілётнік і авіяцыя. Пра гэта Свабодзе паведамілі сьведкі здарэньня.
Іран паставіў Расеі балістычныя ракеты блізкага радыюсу дзеяньня, паведамляюць са спасылкай на крыніцы адразу некалькі заходніх СМІ. У Іране перадачу ракет Расеі адмаўляюць.
У Беларусі чарговы раз пашырылі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Грамадзкі актывіст Сяргей Верамеенка, на якога ў Беларусі завочна завялі крымінальную справу, знайшоў свае рэчы на сайце канфіскату, піша Hrodna.life.
Па стане на 7 верасьня ў Беларусі 1367 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.
У Расеі, пад Варонежам, з прычыны атакі дрона пачаўся пажар на складзе боепрыпасаў. Улады аб’явілі эвакуацыю некалькіх вёсак. Уведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі ў Астрагоскім раёне Варонескай вобласьці.
У ноч на 7 верасьня 2024 году расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 67 ударнымі бесьпілётнікамі тыпу Shahed.
Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
6 верасьня на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніку «Кіева-Пячорская лаўра» прайшла ўрачыстасьць з нагоды 510-годзьдзя перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў над сіламі Маскоўскага княства.
Пра гэта паведаміў прапагандыст Васкрасенскі, піша правааабрончы цнтар «Вясна» са спасылкай на «Люстэрка». Прапагандыст адназчыў, што Кашко выйшаў «у апошняй партыі» памілаваных палітвязьняў.
У адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя ў Эўразійскім эканамічным саюзе ў першым квартале 2024 года склаў 3,2 працэнта колькасьці рабочай сілы, вынікае з паведамленьня Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Міністар абароны ЗША Ллойд Осьцін 6 верасьня заявіў, што ніякая канкрэтная зброя ня будзе мець вырашальнага значэньня для перамогі Ўкраіны над Расеяй і што выкарыстаньне амэрыканскай зброі для нанясеньня ўдараў на далёкія дыстанцыі супраць Расеі ня зьменіць хаду вайны на карысьць Украіны.
Злучаныя Штаты ў пятніцу абвясьцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 250 мільёнаў даляраў.
Сябры групоўкі «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя», затрыманыя ў Беларусі, узятыя пад варту.
У МЗС Польшчы адказалі на прапанову беларускага прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна Анджэя Пачобута.
У Львове 6 верасьня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з чатырма чальцамі сям’і Базылевічаў — 43-гадовай Яўгеніяй і трыма яе дочкамі: 21-гадовай Ярынай, 18-гадовай Дар’яй і 7-гадовай Эміліяй.
Пракуратура Масквы паведаміла аб адкрыцьці крымінальнай справы супраць расейскай сьпявачкі Манетачкі (Лізаветы Гырдымавай).
«Для яе як для дасьведчанай дыпляматкі Беларусь — вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі з 2015 па 2019 год і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску з 2000 па 2003 год», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў апытаньне на вуліцах Варшавы пра стаўленьне варшавякаў да кіраўніка Беларусі і сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне.
У Расеі адбываецца трохдзённае галасаваньне на рэгіянальных выбарах. Яно праходзіць у тым ліку ў анэксаваным Крыме і ў Курскай вобласьці, дзе ідуць баі.
Раней Японія выказала пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачаньнямі суайчыньніка ў шпіянажы.
Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.
Славянская бібліятэка (Slovanská knihovna), якую ласкава называюць «Славянкай» некалькі пакаленьняў чытачоў, 5 верасьня сабрала гасьцей на юбілей у сваім гістарычным будынку Клемэнтынум у цэнтры Прагі.
Украінскі бок заяўляе пра мінімум 15 падобных выпадкаў зь лістапада.
Паведамленьні аб тым, што Лукашэнка нарошчвае вайсковы кантынгент на паўднёвых межах Беларусі, экспэрты называюць часткай гібрыднай вайны.
На авіябазе ў Нямеччыне сустракаюца прадстаўнікі краінаў, якія пастаўляюць Украіне зброю для барацьбы з расейскай агрэсіяй.
У Палтаве завяршылі разбор завалаў Інстытуту сувязі пасьля расейскага ракетнага ўдару, які быў нанесены яшчэ ў панядзелак. Паводле зьвестак ратавальнікаў, усяго загінулі 55 чалавек, 328 чалавек былі параненыя.
У музэі ў польскім Цеханоўцы адкрылася ўнікальная выстава. На ёй рэканструкцыі беларускіх касьцюмаў розных эпох.
У Беларусі працягваюць цэлымі сем’ямі затрымліваць людзей за пратэсты супраць дыктатуры.
Атакі Расеі на цывільныя будынкі і збудаваньні Ўкраіны не спыняюцца ўжо некалькі дзён запар.
Загрузіць яшчэ