Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсьць іншае грамадзянства


Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.

Гэта прадугледжана ўказам № 353, які, паводле паведамленьня прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, ён падпісаў 9 верасьня.

Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

З паведамленьня прэсавай службы Лукашэнкі вынікае, што ў гэтым выпадку супрацоўнікаў будуць звальняць. Прымаць на працу асобаў зь іншаземным грамадзянствам таксама забараняецца.

Указ уносіць зьмены ў шэраг заканадаўчых актаў. У прыватнасьці, уносяцца зьмяненьні і дапаўненьні ў Палажэньне аб праходжаньні службы ў органах унутраных спраў Беларусі.

«Павялічваецца гранічны ўзрост прыёму на службу з 25 да 28 гадоў у сувязі са зьменай гранічнага ўзросту знаходжаньня на службе з 45 да 48 гадоў», — гаворыцца ў рэлізе.

Акрамя таго, указам прадугледжаныя дадатковыя гарантыі чальцам сям’і супрацоўніка органаў унутраных спраў «у частцы бясплатнага мэдычнага абслугоўваньня ў арганізацыях МУС».

Ва ўказе зьмяшчаецца норма аб тым, што на базе органаў унутраных спраў могуць стварацца вайскова-патрыятычныя клюбы, што «будзе садзейнічаць разьвіцьцю патрыятычнага выхаваньня моладзі».

Вайскова-патрыятычныя клюбы на базе МУС дэ-факта існуюць ужо некалькі гадоў.

У студзені 2024 году кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што «пры органах унутраных спраў, а таксама ўнутраных войсках створаныя 134 патрыятычныя клюбы, 4,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат зьяўляюцца іх удзельнікамі».

У лютым міністар назваў абноўленую лічбу ўдзельнікаў клюбаў — амаль 5 тысяч дзяцей.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG