Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць датычных да паставак узбраеньняў з Ірану ў Расею


Белы дом на фоне «дзейнасьці Ірану дзеля дэстабілізацыі» і паставак іранскіх балістычных ракет Расеі ўвёў санкцыі супраць некалькіх расейскіх і іранскіх кампаніяў і прыватных асобаў.

Пра гэта паведамляецца на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.

Пад абмежаваньні трапіла іранская авіякампанія Iran Air. Як гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту, яна «зьяўляецца ключавым элемэнтам сеткі незаконнага распаўсюджваньня іранскай зброі, дазваляючы Ірану набываць матэрыялы двайнога прызначэньня заходняй вытворчасьці для выкарыстанььня ў распрацоўцы бесьпілётных лятальных апаратаў, некаторыя зь якіх перадаюцца Расеі для выкарыстаньня ва Ўкраіне». Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненьні да дзьвюх расейскіх суднаходных кампаніяў і некалькіх зьвязаных зь імі суднаў.

ЗША ўвялі санкцыі сьледам за Вялікай Брытаніяй. Пасьля таго, як стала вядома, што Іран паставіў балістычныя ракеты Расеі, яна ўключыла ў санкцыйны сьпіс 10 іранскіх і расейскіх юрыдычных і фізычных асобаў, а таксама пяць караблёў.

Пад абмежаваньні, у прыватнасьці, падпалі СЭЗ «Энзэлі», кампаніі Baharestan Kish, Saad Sazeh Faraz Sharif і Chekad Sanat Faraz Asia. Супраць трох апошніх арганізацыяў, якія займаюцца вытворчасьцю і распрацоўкай бесьпілётнікаў, ЭЗ увёў санкцыі ў сьнежні 2023 году.

У санкцыйны сьпіс Вялікай Брытаніі ўключаны таксама расейскія Паветрана-касьмічныя сілы, камандаваньне вайскова-транспартнай авіяцыі РФ і 924-ы дзяржаўны цэнтар беспілётнай авіяцыі. Санкцыі закранулі і пяць расейскіх караблёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG