Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы на расейскім палігоне вучацца страляць на 300 кілямэтраў з рэактыўнай сыстэмы «Палянэз-М»


Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз», створаная ў супрацы з Кітаем. Архіўнае фота
Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз», створаная ў супрацы з Кітаем. Архіўнае фота

Пасьля 10 жніўня сыстэмы «Палянэз» разьмясьцілі на мяжы з Украінай.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі пра завяршэньне на адным з расейскіх палігонаў падрыхтоўкі да кантрольных заняткаў па кіраваньні ракетнымі ўдарамі.

«Да мерапрыемства залучаюцца ў тым ліку рэактыўныя сыстэмы залпавага агню „Палянэз-М“. Разьлікі ажыцьцявяць баявыя пускі на адлегласьць у 300 кілямэтраў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.

Апроч таго, падразьдзелы, на ўзбраеньні якіх знаходзяцца гэтыя сыстэмы, вучацца разгортваць баявыя машыны і рыхтаваць іх да пускаў.

Рэактыўная сыстэма залпавага агню «Палянэз» створаная ў супрацы з Кітаем. Мае калібр 301 мм. Спачатку выкарыстоўваліся кітайскія ракеты A200 і А300, пазьней сталі рабіць беларускія В200 і В300.


10 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што 9 жніўня ў 18.10 сілы ВПС і войскаў СПА Беларусі прывялі ў павышаную баявую гатоўнасьць у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Беларусі ў межах Касьцюковіцкага раёну. На думку Лукашэнкі, яе парушылі Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Як сьцьвярджаў Лукашэнка, у 19.04 беларускія сілы СПА нібыта зьнішчылі некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі, а астатнія перадалі Расеі — іх, паводле Генэральнага штабу Расеі, «паразілі пад Яраслаўлем». «Іх было каля дзясятка, — заявіў Лукашэнка. — Мы падазраём, што гэта ўдарныя бесьпілётнікі», — дадаў ён.

Пасьля гэтага міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Лукашэнка даў загад узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках, у тым ліку рэактыўнымі сыстэмамі «Палянэз» і комплексамі «Іскандэр».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG