Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян пацьвердзіў пачатак перамоваў паміж Армэніяй і ЭЗ пра лібэралізацыю візавага рэжыму


Сьцяг Армэніі каля сядзібы Эўракамісіі ў Брусэлі
Сьцяг Армэніі каля сядзібы Эўракамісіі ў Брусэлі

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян пацьвердзіў пачатак перамоваў аб пераглядзе візавага рэжыму паміж Армэніяй і Эўразьвязам.

Гэта адбылося 9 верасьня на сустрэчы з намесьнікам старшыні Эўракамісіі Маргарытысам Схінасам.

«Я рады, што ў нашых адносінах ёсьць адчувальныя зьмены: пачынаюцца перамовы аб лібэралізацыі візавага рэжыму, прынятае рашэньне аб падтрымцы Рэспублікі Армэнія з Эўрапейскага фонду міру, што мы высока цэнім», — сказаў Пашыньян.

Ён адзначыў, што ў Армэніі «ідуць дыскусіі» адносна магчымасьці ўступленьня краіны ў Эўразьвяз. «Неабходна дэталёва і комплексна падысьці да гэтай тэмы. Тут важна прыслухацца да заўвагаў і парадаў нашых партнэраў з ЭЗ», — дадаў палітык.

У ліпені прэсавая служба Рады ЭЗ абвясьціла пра афіцыйны пачатак перамоваў аб бязьвізавым рэжыме з Армэніяй. Рашэньне краін-удзельніц пачаць «дыялёг аб лібэралізацыі візавага рэжыму» адбываецца на фоне намаганьняў ураду Армэніі зблізіцца з Захадам і росту напружанасьці ў адносінах з Расеяй.

Аднак пакуль атрымаць візу ў эўрапейскія краіны — складаная задача для грамадзян Армэніі.

У візавых цэнтрах Ерэвана, дзе афармляюць візы ў Грэцыю, Аўстрыю, Літву і Харватыю, вялізарныя чэргі. Хоць такі ажыятаж назіраецца ня кожны дзень, часам людзі чакаюць візаў месяцамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG