Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскую тэрытарыяльную абарону вучаць змагацца з дывэрсантамі


Вайсковаабавязаныя, якіх прызвалі на зборы тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці. Фота з тэлеграм-каналу Віцебскага аблвыканкаму
Вайсковаабавязаныя, якіх прызвалі на зборы тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці. Фота з тэлеграм-каналу Віцебскага аблвыканкаму

Больш за 250 вайсковаабавязаных у запасе ўдзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці, якія пачаліся 10 верасьня, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Віцебскага аблвыканкаму.

У Віцебскай вобласьці пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкаму стартаваў навучальны збор з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў. У рамках збору плянуюць прызваць больш за 250 афіцэраў, сяржантаў і салдат.

«Іх паставяць на ўсе віды забесьпячэньня, таксама яны атрымаюць узбраеньне, вайсковую і спэцыяльную тэхніку. У далейшым з вайсковаабавязанымі правядуць тэарытычныя і практычныя заняткі, зладжваньне структурных падраздзяленьняў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Вынікам навучальных збораў стане ўдзел у камандна-штабным вучэньні з 27 па 30 верасьня.

На вучэньнях адпрацуюць «пытаньні кіраваньня падпарадкаванымі падразьдзяленьнямі пры выкананьні задач тэрытарыяльнай абароны, вядзеньне барацьбы з дывэрсійнымі групамі суперніка, аховы і абароны аб’ектаў тэрабароны, выкананьне мерапрыемстваў у забесьпячэньні ваеннага становішча», паведамляе Віцебскі аблвыканкам.

  • Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
  • На фоне закліку Кіева адвесьці войскі ад беларуска-ўкраінскай мяжы 26 жніўня – 6 верасьня ў Гомельскай вобласьці прайшоў другі этап комплекснай праверкі органаў упраўленьня тэрытарыяльнай абароны пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўленьня тэрытарыяльнай абароны – намесьніка начальніка Генштабу Ўзброеных сіл Андрэя Краўчанкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG