Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго Захад хоча ад Лукашэнкі? Як на пытаньне прапагандыста адказаў кіраўнік МЗС Рыжанкоў


Максім Рыжанкоў
Максім Рыжанкоў

Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў у этэры тэлеканала «Беларусь 1» адказаў на пытаньне, чаго Захад хоча ад Аляксандра Лукашэнкі.

«Захад ад Лукашэнкі пакуль хоча таго ж, чаго і хацеў раней. Каб у Беларусі праводзілася тая палітыка, якая сёньня патрэбная Захаду. Гэта палітыка антырасейская», — цытуе БЕЛТА міністра.

Па словах Максіма Рыжанкова, Захад хацеў бы прывесьці да ўлады ў Беларусі псэўдадэмакратычныя сілы, якія сёньня «там падсілкоўваюцца і кормяцца». Гэта таксама вырашэньне пытаньняў так званай эканамічнай лібэралізацыі, уключаючы распродаж дзяржаўнай маёмасьці.

«Іх пляны не зьмяніліся. Думаю, пакуль ня скончыцца актыўная фаза канфлікту на поўдні, у які ўцягнутыя Ўкраіна і Расея, то ніякай зьмены гэтай палітыкі (Захаду. — БЕЛТА) ня будзе», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG