Украінскі дэпутат, абвінавачаны ў карупцыі, нібыта незаконна перайшоў мяжу з Румыніяй, дзе падаў запыт на прытулак, піша «Українська правда». Гаворка ідзе пра Андрэя Адарчанку, дэпутата партыі «Слуга народу», якога абвінавачваюць у спробе падкупіць іншага дзяржаўнага чыноўніка.