Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.
У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнту Швэцыі — Арона Эмільсана і Каардынацыйнай рады — Аляксандры Мамаевай.
Выстава ў мясцовым Цэнтры сучаснага мастацтва «#Framedin Belarus: на шляху да салідарнасці» разьмясцілася ў падвальным памяшканьні, што і вызначыла яе канцэпцыю, піша Reform.news.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенай, маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар.
Расейскае войска ўдарыла па доме састарэлых у горадзе Сумы. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
У Польшчы арыштаваны Анатоль Бліноў, якога Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) лічыць арганізатарам нападу на аднаго са сваіх кіраўнікоў Леаніда Волкава ў Вільні ў сакавіку сёлета. Аб арышце Блінава паведаміла «Сирена» са спасылкай на нацыянальную пракуратуру Польшчы.
Эўрапейскі парлямэнт у чацьвер ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЭЗ зьняць абмежаваньні на прымяненьне Ўкраінай зброі, якая імі пастаўляецца, для ўдараў па законных вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі.
З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Перайменавалі населеныя пункты і раёны, якія мелі ў назвах прыкметы расейскай імпэрскай палітыкі або не адпавядалі стандартам дзяржаўнай мовы.
Затрымалі 5 грамадзян, у тым ліку «этнічных украінцаў».
У Тбілісі забілі папулярную трансгендэрную мадэль Кесарыю Абрамідзэ.
У Вэнэсуэле выдалі ордэр на арышт Эдмунда Гансалеса паводле абвінавачаньня ў змове і падробцы дакумэнтаў.
Нарвэгія 18 верасьня заявіла, што выяўленыя ёй павышаныя ўзроўні радыяактыўнага цэзію (Cs-137) паблізу арктычнай мяжы з Расеяй, пэўна, былі выкліканыя ляснымі пажарамі паблізу Чарнобылю.
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі».
Адначасова Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы супрацоўнічаць і з Украінай.
Сьвятлана Ціханоўская 19 верасьня намінавала на пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгу Зазулінскую.
Ва Ўкраіне не фіксуюць перамяшчэньня тэхнікі паблізу сваёй мяжы.
Натарыюс Менскай гарадзкой натарыяльнай палаты выдаў некалькі даверанасьцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой, бязь іх прысутнасьці. Іх анулявалі.
Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне ЗША апублікавала штогадовы антырэйтынг краін па ўзроўні сьмяротнасьці. Беларусь заняла ў ім дзясятае месца.
Уезду зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2991 транспартны сродак — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Пад Гомлем у ноч на 19 верасьня загарэўся палігон бытавых адкідаў, паведамілі ў МНС Беларусі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
European Ceramic Context 2024 — 9-е трыенале сучаснай эўрапейскай керамікі і шкла на востраве Борнгальм у Даніі.
Колькасьць загінулых у выніку выбухаў партатыўных рацый і іншай тэхнікі ў Лібане вырасла да 20, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Лібану.
Відэахостынг Youtube заблякаваў на сваёй плятформе вяшчаньне на Літву беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, радыё і агенцтва АТН.
Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На 30 верасня ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомеля заплянаваны пачатак разгляду крымінальнай справы датычна Яўгена Катлярова.
23-гадовы грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс затрыманы ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфэтаміну, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК).
Праект Радыё Свабода «Схемы» атрымаў здымкі Planet Labs, зробленыя 18 верасьня. На іх — маштабнае задымленьне на тэрыторыі вайсковай часткі № 11777, якая падпарадкоўваецца штабу Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленьня Мінабароны РФ.
Эўрапейскія парлямэнтары ў праекце рэзалюцыі ацэньваюць «выбары 2020 году як ашуканскія» і патрабуюць «ад беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і адвольна затрыманых асоб».
Карпарацыя Google выйграла апэляцыю супраць штрафу Эўрапейскай камісіі за парушэньне правілаў канкурэнцыі.
Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.
Сёньня на поўдні Лібану і ў паўднёвых прыгарадах Бэйруту ўзарваліся партатыўныя радыёстанцыі, якія выкарыстоўваюцца групоўкай «Хэзбала».
Латушка прысьвяціў ўзнагароду свайму бацьку і брату Андрэю, якіх ужо няма, сказаўшы, што тыя да апошняй хвіліны змагаліся за вольную Беларусь, і стрыечнаму брату, які цяпер знаходзіцца ў турме.
У Расеі ў горадзе Набярэжныя Чаўны сёньня быў затрыманы былы старшыня Ўсетатарскага грамадзкага цэнтру Зінур Агліулін.
Сёньня ў Менску часовы павераны ў справах ЗША Пітэр Каўфман і сталы каардынатар прадстаўніцтва ААН Расул Багіраў усклалі кветкі да мэмарыялу Рут Уолер.
Усе справы датычаць сытуацыі на мяжы Беларусі і краін Эўразьвязу зь вясны 2021 да лета 2023 году.
Былога лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча 18 верасьня пачалі судзіць па новым абвінавачаньні ў «злосным непадпарадкаваньні» патрабаваньням адміністрацыі калёніі, паведамляе «Позірк».
Аднак, на думку экспэртаў, нядаўняе рашэньне Пуціна аб павелічэнні колькасьці расейскіх войскаў сьведчыць аб тым, што ён прайграе вайну ва Ўкраіне.
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны перасьлед настаўнікаў з усёй Беларусі, якія былі ў тэлеграм-чаце праекту «Адукаванка».
18 верасьня каля офіса маркетплэйса Wildberries у Маскве адбылася страляніна.
17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі».
Па стане на 18 верасьня ў Беларусі 1330 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Пасьля адстаўкі Сяргея Шайгу з пасады міністра абароны ў Расеі затрымалі ня менш за сем вайсковых начальнікаў, у тым ліку колішніх намесьнікаў міністра абароны.
Суд ЭЗ адмовіў у задавальненьні пазоваў «Беларуськалію», ягонага гендырэктара Івана Галаватага і Беларускай калійнай кампаніі да Рады ЭЗ аб адмене санкцый.
Па словах Ілона Маска, прылада Blindsight дасьць магчымасьць бачыць людзям, якія страцілі абодва вока і зрокавую нэрву.
Дэпутатка парлямэнту Грузіі Хатыя Дэканаідзэ асудзіла дзеяньні ўладаў Грузіі, якія не дапусьцілі ў краіну беларускага журналіста Андрэя Мялешку, і ягоную 11-гадовую дачку Аляксандру.
Загрузіць яшчэ