Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 10 верасьня: масавыя затрыманьні ў Бярозе за пратэсты 2020-га


У Магілёўсакім судзе. Архіўнае фота
У Магілёўсакім судзе. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

1,5 года калёніі за «паклёп» на Лукашэнку

У судзе Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці 26 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць Сяргея Козікава паводле ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзыдэнта») Крымінальнага кодэксу. Працэс вяла судзьдзя Аксана Ратнікава.

Як паведаміла «Вясна», Сяргею Козікаву прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падрабязнасьці справы невядомыя.

Магілёўскі абласны суд 20 жніўня разгледзеў апэляцыйную скаргу на прысуд, вынік праваабаронцам невядомы.

Масавыя затрыманьні ў Бярозе за пратэсты 2020-га

Сілавікі правялі затрыманьні ў горадзе Бяроза Берасьцейскай вобласьці, узялі сама меней 10 чалавек, паведамляе «Вясна». Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарных акцыях пратэсту.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што «астатнім 14 прыцягнутым асобам выбрана мера стрыманьня, не зьвязаная з пазбаўленьнем волі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG