Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеўскую вобласьць для спыненьня пажараў у чарнобыльскай зоне перакідаюць сілы з шасьці рэгіёнаў


Такія вялікія пажары ў чарнобыльскай зоне былі ў 2020 годзе. Архіўнае фота
Такія вялікія пажары ў чарнобыльскай зоне былі ў 2020 годзе. Архіўнае фота

Некалькі дзён таму ўлады Ўкраіны паведамілі, што ў зоне адчужэньня ў Кіеўскай вобласьці пажар ахапіў 20 гектараў.

У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый (ДСНС) Украіны паведамілі пра хуткае распаўсюджваньне пажараў у Кіеўскай вобласьці праз моцны вецер.

«Цяпер на месцы працуюць 399 ратавальнікаў, 103 адзінкі тэхнікі з Кіеўскай вобласьці і Кіева, Віньніцкай, Жытомірскай, Ровенскай, Чарнігаўскай і Чарнавіцкай абласьцей, а таксама 17 адзінак ад лясной гаспадаркі. Праз моцны вецер агонь хутка распаўсюджваецца на новыя ўчасткі», — паведамілі ў ДСНС.

У службе падкрэсьлілі, што адмыслоўцы радыяцыйна-хімічнай абароны стала абсьледуюць тэрыторыі. «Радыяцыйны фон у норме», — дадалі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Украіны.

У ведамстве не ўдакладняюць, у якіх раёнах адбываюцца найбольшыя пажары і на якой плошчы. Раней ва Ўкраіне паведамлялі аб пажарах у чарнобыльскай зоне, якая мяжуе зь Беларусьсю. 3 верасьня ўлады Ўкраіны паведамлялі, што ў зоне адчужэньня ў Кіеўскай вобласьці пажар ахапіў плошчу 20 гектараў.

Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі абвясьціла на 9 і 10 верасьня штармавое папярэджаньне на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласьцей праз надзвычайную пажарную небясьпеку.

«Фактары небясьпекі: узьнікненьні пажараў у прыродных экасыстэмах, распаўюджваньне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG