Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія выказала пратэст у сувязі з падзеньнем на яе тэрыторыі расейскага дрона, які прыляцеў зь Беларусі


МЗС Латвіі 9 верасьня выклікала часовага паверанага Расеі і выказала яму катэгарычны пратэст у сувязі з выяўленьнем 7 верасьня на сваёй тэрыторыі расейскага бесьпілётніка («Шахеда»), які ўварваўся ў латвійскую паветраную прастору з боку Беларусі, паведамляе прэс-служба МЗС Латвіі.

«Ад часовага паверанага ў справах Расеі запатрабавалі даць вычарпальнае тлумачэньне інцыдэнту, падчас якога бесьпілётны лятальны апарат незаконна парушыў паветраную прастору Латвіі, а таксама транспартаваў выбуховыя рэчывы», — сказана ў паведамленьні.

Адзначаецца, што расейскі дыплямат пацьвердзіў, што праінфармуе аб сытуацыі МЗС Расеі. Латвія працягвае расьсьледаваньне абставінаў інцыдэнту, пра які паведаміла сваім саюзьнікам, кіраўніцтву NATO і ЭЗ, а таксама калегам у МЗС іншых дзяржаў.

  • 7 верасьня ў Рэжыцкім краі Латвіі ўпаў бесьпілётнік, які, як мяркуецца, мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыі аб пацярпелых і пашкоджаньнях не было. Бесьпілётнік упаў у полі, далёка ад якіх-небудзь населеных пунктаў.
  • Расейскі дрон быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі. Дрон дэактывавалі, цяпер праводзяць ягоны дбайны аналіз.
  • У Мінабароны Латвіі адзначаюць, што, мяркуючы па першых зьвестак, гэта расейскі бесьпілётнік вайсковага прызначэньня і, паводле інфармацыі Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, ён уляцеў у паветраную прастору Латвіі зь Беларусі. Даступная спэцыялістам першапачатковая інфармацыя сьведчыць пра тое, што дрон «ня меў спэцыфічнай мэты прыляцець у Латвію».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG