Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі паведамілі, што расейскі дрон, які ўпаў у іх, быў начынены выбухоўкай


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Дрон-камікадзэ тыпу Shahed
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Дрон-камікадзэ тыпу Shahed

Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне 7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, паведамляе Delfi.lv.

Бесьпілётнік дэактывавалі, цяпер яго пільна аналізуюць.

Міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што Латвія ўжо ўзмацняе супрацьпаветраную абарону на ўсходняй мяжы ў адказ на зьбіты расейскі дрон у Рэжыцкім краі.

У самакіраваньні Рэжыцкага краю агенцтву LETA заявілі, што расейскі бесьпілётнік упаў у полі, далёка ад якіх-небудзь населеных пунктаў.

Сьпікер латвійскага Сэйму Дайга Міерыня заявіла агенцтву LETA, што калі б расейскі вайсковы бесьпілётнік пагражаў бясьпецы дзяржавы, Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі распачалі б «неабходныя дзеяньні ў адпаведнасьці з працэдурамі».

Паводле яе, гэтым разам у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі было важна сачыць за напрамкам і траекторыяй палёту бесьпілётніка. Міерыня падкрэсьліла, што Латвіі трэба працягваць умацоўваць супрацьпаветраную абарону і разам з партнэрамі па NATO ўзмацніць абарону зьнешніх межаў, у тым ліку зьвяртаючы ўвагу на тое, што такія перамяшчэньні бесьпілётнікаў усё часьцей назіраюцца ў іншых краінах-сябрах NATO.

Цяпер адказныя службы, у тым ліку паліцыя Латвіі, працягваюць расьсьледаваньне абставінаў інцыдэнту.

У Мінабароны Латвіі адзначаюць, што, мяркуючы па першых зьвестках, гэта расейскі бесьпілётнік вайсковага прызначэньня. Паводле інфармацыі Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, у паветраную прастору Латвіі ён уляцеў зь Беларусі.

Даступная спэцыялістам першапачатковая інфармацыя сьведчыць пра тое, што дрон «ня меў спэцыфічнай мэты прыляцець у Латвію».

  • 7 верасьня ў Рэжыцкім краі Латвіі ўпаў бесьпілётнік, які, як мяркуецца, мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыі аб пацярпелых і пашкоджаньнях не было.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG