Апошнімі тыднямі расейскія вайскоўцы актывізавалі наступ на Пакроўскім накірунку, зь якога абвешчаная эвакуацыя мірных жыхароў. Украінскія войскі актыўна абараняюцца, нягледзячы на тое, што расейская армія кідае на штурм вялікія сілы. Артылерысты 15-й брыгады апэратыўнага прызначэння «Кара-Даг» Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны маюць задачу спыніць сталыя «мясныя штурмы» пяхоты расейскага войска. Пра адзін дзень іх службы фотарэпартаж Сяргея Нужненкі.
Як украінская артылерыя стрымлівае наступ Расеі на Пакроўск. Фотарэпартаж
Расейскія войскі прасоўваюцца ва ўсходнюю Ўкраіну ў спробе захапіць усю Данецкую вобласьць. Фатограф Украінскай службы Радыё Свабода Сяргей Нужненка фіксуе, як артылерыйскае падразьдзяленьне абараняе стратэгічны горад Пакроўск.

1
Дзьмітро, вайсковец 15-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, выкідае адстраляную гільзу пасьля абстрэлу расейскіх пазіцый пад Пакроўскам 5 верасьня. Горад — ключавы матэрыяльна-тэхнічны цэнтар для ўкраінскіх вайскоўцаў.

2
Украінскі вайсковец рыхтуе 105-мілімэтровыя снарады.
Калі Пакроўск, дзе жылі каля 60 тысяч ччалавек, падзе, Украіне, магчыма, давядзецца адступіць да Часавага Яру, перасунуўшы лінію фронту бліжэй да Краматорску.
Калі Пакроўск, дзе жылі каля 60 тысяч ччалавек, падзе, Украіне, магчыма, давядзецца адступіць да Часавага Яру, перасунуўшы лінію фронту бліжэй да Краматорску.

3
Гэты артылерыйскі падразьдзел, якому даручана адбіць наступ Расеі, кожны дзень робіць сотні стрэлаў.

4
40-гадовы Юры, які добраахвотна пайшоў ваяваць на наступны дзень пасля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі 24 лютага 2022 году, выходзіць са свайго бункера, каб прапанаваць гарачую каву падчас кароткага зацішша ў баях.

5
Чакаючы, пакуль завараць каву, Аляксандар хуценька надзявае каску, перакрывае ваду і па камандзе «Да бою!» бяжыць да гаўбіцы.

6
Аляксандар адказвае за транспартаваньне снарадаў вагой ад 15 да 20 кіляграмаў. Ягоная роля ў падтрыманьні баяздольнасьці артылерыйскага падразьдзяленьня вырашальная.

7
31-гадовы добраахвотнік Дзьмітро, які спачатку служыў у пяхоце, перш чым стаць артылерысцкім камандзірам, разважае пра свой шлях. «Пачынаў пехацінцам, стаў артылерыстам, а цяпер камандзір. Так яно і ідзе».

8
22-гадовы баец падразьдзелу Саша, які раней працаваў зваршчыкам.

9
Дзьмітро хуценька закурвае, перш чым вярнуцца, каб загрузіць яшчэ адзін снарад.

10
Дзьмітро зараджае снарад у патроньнік.

11
«Гэта вельмі цяжкі кірунак з пастаяннымі «мяснымі штурмамі» (расейскай) пяхоты», — кажа Дзьмітро. «Мы ўвесь час у працы, каб даваць адпор».

12
Артылерыю наводзяць з дапамогай прыцэльнага комплексу і інфармацыі выведкі.

13
«Каб супрацьстаяць вялікай і малой колькасці (расейскай пяхоты, якая наступае), мы вядзем агонь і днём, і ноччу», — сказаў Юры.

14
Удалечыні гараць пажары, працягваюцца жорсткія баі пад Пакроўскам.