На Нобэлеўскую прэмію міру ў 2024 годзе намінавалі 286 кандыдатаў, сярод якіх папа рымскі Францішак, паведамляе Reuters.
Верасень 2024 году ў Беларусі стаў самым цёплым за ўвесь пэрыяд інструментальных мэтэаназіраньняў (з 1881 году), паведамляе Белгідрамет.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ў рэзалюцыі па сытуацыі ва Ўкраіне ўказала, што па стане на 18 верасьня 65 956 украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў лічацца зьніклымі бязь вестак або палоннымі.
Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце — адпаведная заява і відэазапіс апублікаваныя ў тэлеграме ЦАХАЛ.
На 8,1 тысячы скарацілася за апошнія тры гады колькасьць настаўнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, вынікае з праведзенага «Позіркам» параўнальнага аналізу публікацый, якія рыхтуе Белстат да Дня настаўніка (3 кастрычніка).
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яшчэ пяцёра грамадзян Беларусі ўключаныя ў абноўлены 3 кастрычніка КДБ Беларусі пералік «арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Статуэтку музыкам «NaviBand» Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручыла нацыянальная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Сёлета Аляксандар Мілінкевіч адрадзіў прэмію «За свабоду думкі» пасьля пяцігадовага перапынку.
Новы генэральны сакратар NATO Марк Рутэ, які зьмяніў на пасадзе Енса Столтэнберга, 3 кастрычніка прыехаў у Кіеў і сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Гэта першы міжнародны візыт Рутэ на пасадзе кіраўніка Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Арганізацыя цюркскіх дзяржаваў дамовілася аб прыняцьці агульнага лацінскага альфабэту. Аднак гэтая тэма застаецца адчувальнай для Кіргізстану, адзінай дзяржавы-чальца, якая пакуль ня вырашыла пераходзіць на новы альфабэт.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 3 кастрычніка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Польшчы, паведамляе яе прэс-служба.
Аўтарку ютуб-каналу «Настоящая Беларусь» і актывістку партыі БХД Алену Янушкоўскую праз суд высяляюць з прададзенага з аўкцыёну дома, паведамляе БАЖ.
Пытаньне выдачы беларусаў, абвінавачаных і асуджаных у крымінальных справах, падняў у Ерэване генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы з армянскай калегай Аннай Вардапэт’ян, паведамляе прэс-служба ведамства.
Літоўскі суд стаў на бок звольненага ў канцы 2023 году выкладчыка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта Сяргея Сялецкага, якога абвінавацілі ў харасмэнце, паведаміла «Еўрарадыё» ягоная адвакатка Эвеліна Трушкінене.
Працэс над ім пачнецца 16 кастрычніка і пройдзе ў закрытым рэжыме.
Трэцяга кастрычніка ўрад Вялікай Брытаніі ўвёў санкцыі супраць беларускага «Альфа-Банку».
Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 3 кастрычніка заявіў, што беларускі бок «даўно ведаў» пра пляны Літвы зьвярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд (МКС).
Імёны зьняволеных у Беларусі журналістаў Беларускай службы Радыё Свабода Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка, а таксама ўвязьненага ва акупаваным Расеяй Крыме журналіста Ўкраінскай службы Ўлада Есіпенкі прагучалі ў Варшаве 3 кастрычніка ў рамках Канфэрэнцыі па чалавечым вымярэньні.
Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.
Суд пацьведзіў рашэньне аб дэпартыцыі грамадзянкі Беларусі.
Кіраўніцай стала дэпутатка ад Польшчы.
Прэм’ер Азэрбайджану перадаў Аляксандру Лукашэнку запрашэньне на Канфэрэнцыю бакоў рамачнай канвэнцыі ААН аб зьменах клімату (COP29), якая адбудзецца сёлета ў лістападзе ў Баку.
Сілавікі ў ходзе рэйду затрымалі некалькі грамадзян Магілёўскага рэгіёну, паведамляе інтэрнэт-крыніца Mayday.team.
Напярэдадні закон адмовілася падпісваць прэзыдэнтка Грузіі. Пры гэтым яна ж не наклала на дакумэнт вэта.
У асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы.
Офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародаваў новую справаздачу аб колькасьці ахвяр ва Ўкраіне ад расейскай агрэсіі. У ім таксама адзначаецца, што Расея не дазволіла ААН ажыцьцявіць місію ў Курскую вобласьць пасьля ўзяцьця пэўнай яе часткі пад украінскі кантроль.
Палітзьняволеная ўжо адбывае 20-гадовы тэрмін у «справе Аўтуховіча». Пра новы прысуд стала вядома толькі празь некалькі месяцаў.
У Расеі заявілі, што Ўкраіна атакавала расейскія рэгіёны 113 бесьпілётнікамі.
Выбух адбыўся на паўднёвым захадзе краіны.
Падзеі 3 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Руандзе ўспышка новага небясьпечнага вірусу «Марбург». Сусьветная арганізацыя здароўя прапярэдзіла пра магчымасьць новай сусьветнай пандэміі.
Радыкальная палестынская групоўка ХАМАС узяла на сябе адказнасьць за сьмяротны тэракт у горадзе Яфа 1 кастрычніка.
Уладам Польшчы не ўдалося сфарміраваць з украінцаў, якія пражываюць у гэтай краіне, нават адну брыгаду. Спробы стварыць «Украінскі легіён» скончыліся правалам, паведамляе DW са спасылкай на міністра абароны Польшчы Ўладзіслава Косіняк-Камыша.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў сьпіс «непажаданых арганізацый» створаны незалежнымі беларускімі журналістамі тэлеканал «Белсат».
Падчас збору кіроўнага складу органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абаронай Віцебскай вобласьці адпрацовалі «падтрыманьне сілавых мераў ваеннага становішча».
У Гааскі Міжнародны крымінальны суд перадалі матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
Камітэт супраць катаваньняў ААН апублікаваў штогадовы даклад, у якім распавёў пра вынікі працы па расьсьледаваньні сытуацыі ў Беларусі, якое ініцыявала «Вясна».
Былую настаўніцу зь Мёраў Эму Сцепулёнак, якая вызвалілася пасьля двуз гадоў калёніі па «справе Зельцэра», абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), піша «Хрысьціянская візія».
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым чытаньні падтрымала наданьне дзіцячым дамам пры манастырах статусу адукацыйнай установы, інфармуе агенцтва «Позірк».
In the wake of an Iranian attack on October 1 that apparently included hypersonic missiles, Israelis have been surveying the damage.
У выніку страляніны ў гістарычным цэнтры Тэль-Авіва, горадзе Яфа, 1 кастрычніка быў цяжка паранены грамадзянін Беларусі 1997 году нараджэньня, паведаміла МЗС Беларусі 2 кастрычніка.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ва ўстаноўлены тэрмін не падпісала законапраекты, якія сур’ёзна абмяжоўваюць правы ЛГБТ, але і не наклала на іх вэта.
У распараджэньні выданьня «Вёрстка» апынуўся новы сьпіс «забароненых» у Расеі артыстаў. У ім апынуліся і беларускія артысты.
У верасьні тры праваабарончыя арганізацыі — Freedom House, Рэгіянальны цэнтар правоў чалавека і цэнтар ZMINA —перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 2 кастрычніка выступіла на Варшаўскай канфэрэнцыі бясьпекі.
Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю.
У сераду Ізраіль абвясціў генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша «пэрсонай нон грата», забараніўшы яму ўезд у краіну за тое, што ён не асудзіў ракетнай атакі Ірану на Ізраіль.
У Грузіі ў рэестар «іншаземных агентаў» дадалі першыя пяць арганізацый. Закон «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», або, як яго называюць, «расейскі закон» (па аналёгіі з расейскім законам «Аб іншаземных агентах»), набыў моц два месяцы таму.
Сьледчыя перадалі справу ў суд.
Група адвакатаў спрабавала аспрэчыць санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам на такую дзейнасьць, але зазнала паразу.
Загрузіць яшчэ