У Руандзе ўспышка новага небясьпечнага вірусу «Марбург». Сусьветная арганізацыя здароўя прапярэдзіла пра магчымасьць новай сусьветнай пандэміі.
Радыкальная палестынская групоўка ХАМАС узяла на сябе адказнасьць за сьмяротны тэракт у горадзе Яфа 1 кастрычніка.
Уладам Польшчы не ўдалося сфарміраваць з украінцаў, якія пражываюць у гэтай краіне, нават адну брыгаду. Спробы стварыць «Украінскі легіён» скончыліся правалам, паведамляе DW са спасылкай на міністра абароны Польшчы Ўладзіслава Косіняк-Камыша.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў сьпіс «непажаданых арганізацый» створаны незалежнымі беларускімі журналістамі тэлеканал «Белсат».
Падчас збору кіроўнага складу органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абаронай Віцебскай вобласьці адпрацовалі «падтрыманьне сілавых мераў ваеннага становішча».
У Гааскі Міжнародны крымінальны суд перадалі матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
Камітэт супраць катаваньняў ААН апублікаваў штогадовы даклад, у якім распавёў пра вынікі працы па расьсьледаваньні сытуацыі ў Беларусі, якое ініцыявала «Вясна».
Былую настаўніцу зь Мёраў Эму Сцепулёнак, якая вызвалілася пасьля двуз гадоў калёніі па «справе Зельцэра», абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), піша «Хрысьціянская візія».
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым чытаньні падтрымала наданьне дзіцячым дамам пры манастырах статусу адукацыйнай установы, інфармуе агенцтва «Позірк».
In the wake of an Iranian attack on October 1 that apparently included hypersonic missiles, Israelis have been surveying the damage.
У выніку страляніны ў гістарычным цэнтры Тэль-Авіва, горадзе Яфа, 1 кастрычніка быў цяжка паранены грамадзянін Беларусі 1997 году нараджэньня, паведаміла МЗС Беларусі 2 кастрычніка.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ва ўстаноўлены тэрмін не падпісала законапраекты, якія сур’ёзна абмяжоўваюць правы ЛГБТ, але і не наклала на іх вэта.
У распараджэньні выданьня «Вёрстка» апынуўся новы сьпіс «забароненых» у Расеі артыстаў. У ім апынуліся і беларускія артысты.
У верасьні тры праваабарончыя арганізацыі — Freedom House, Рэгіянальны цэнтар правоў чалавека і цэнтар ZMINA —перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 2 кастрычніка выступіла на Варшаўскай канфэрэнцыі бясьпекі.
Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю.
У сераду Ізраіль абвясціў генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша «пэрсонай нон грата», забараніўшы яму ўезд у краіну за тое, што ён не асудзіў ракетнай атакі Ірану на Ізраіль.
У Грузіі ў рэестар «іншаземных агентаў» дадалі першыя пяць арганізацый. Закон «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», або, як яго называюць, «расейскі закон» (па аналёгіі з расейскім законам «Аб іншаземных агентах»), набыў моц два месяцы таму.
Сьледчыя перадалі справу ў суд.
Група адвакатаў спрабавала аспрэчыць санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам на такую дзейнасьць, але зазнала паразу.
Ва Ўкраіне плянуюць нарасьціць вытворчасьць дронаў, далёкасяжнай зброі і балістычных ракет.
Навучальны год толькі пачаўся, а 11-клясьнікі ўжо могуць праверыць веды перад ЦЭ і ЦТ. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў абвясьціў пачатак першага этапу рэпэтыцыйнага тэставаньня.
У Ізмаільскім раёне ў выніку расейскага абстрэлу паранены грамадзянін Турэччыны.
Як і год таму падчас нападу ХАМАС на Ізраіль, Міністэрства замежных справаў Беларусі не сьпяшаецца з эвакуацыяй сваіх грамадзян.
Ад вёскі Тарасаўка да аграгарадку Юнькі, дзе быў участак для галасаваньня, — 8,5 кілямэтра. Як вынікае з раскладу руху прыгарадных аўтобусаў, у Тарасаўку і зь яе нават няма аўтобусных маршрутаў.
Першы выпадак падзеньня бесьпілётніка зафіксавалі ў Гайгалаўскім павеце краіны 7 верасьня. Цяпер улады вырашылі ўмацаваць мяжу.
Падзеі 2 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Украінскія праваахоўнікі расьсьледуюць імаверны расстрэл расейскімі вайскоўцамі палонных вайскоўцаў Узброеных сіл Ўкраіны ў Данецкай вобласьці.
Праца Беларускай АЭС выглядае «адпаведнай усім узгодненым на міжнародным узроўні стандартам ядзернай бясьпекі», заявіў генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасьля візыту на станцыю 1 кастрычніка.
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў асноўныя прагнозныя парамэтры разьвіцьця Беларусі на 2025 год.
Упраўленьне Высокага камісара ААН у правах чалавека (УВКПЧ) задакумэнтавала з сакавіка 2023 году гібель дзесяці ўкраінскіх вайскоўцаў і аднаго мэдыка (усе мужчыны) у расейскім палоне з прычыны катаваньняў, дрэнных умоваў або неналежнага мэдычнага догляду.
У МЗС Нямеччыны заявілі, што правяраюць інфармацыю аб выкарыстаньні працы палітвязьняў пад Лідай на цыбульнай плянтацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў.
Страляніна ў Яфе імаверна зьяўляецца тэрактам, піша The Times of Israel са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) увечары 1 кастрычніка паведаміла, што Іран запусьціў ракеты ў бок Ізраілю.
1 кастрычніка Сейм Літвы пастанавіў дэнансаваць дамову зь Беларусьсю аб заахвочваньні і абароне інвэстыцыяў, прыняўшы адпаведны закон.
Журы прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 1 кастрычніка назвала ўдзельнікаў «кароткага сьпісу» прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу прозы па-беларуску за 2022-2023 гады.
Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 году забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўраду.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Цэнтар беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны анансаваў новы праект — віртуальную рэканструкцыю Вялікай Воўпаўскай сынагогі, адной з самых прыгожых драўляных сынагог Эўропы.
На 1 кастрычніка ў Беларусі 1311 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных паводле палітычных матываў, можа быць большай.
Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску перавялі ў Брусэль, пацьвердзіў «Позірку» афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай службы замежных дзеяньняў Пэтэр Стана.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прыняло пастанову № 282, якая ўносіць зьмены ў інструкцыю расьсьледаваньня і ўліку няшчасных выпадкаў ва ўстановах крымінальна-папраўчай сыстэмы і лячэбна-працоўных прафілякторыяў.
Летась у верасьні Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб забароне фізычным асобам увозіць, захоўваць і эксплюатаваць бесьпілётнікі.
Расея нанесла авіяўдар па Херсоне і Запарожжы. Пад прыцэлам — жылы сэктар і аб’екты інфраструктуры.
Галоўная мэта прыезду службоўца — наведваньне Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) абвясьціла пра пачатак «абмежаваных наземных рэйдаў на аснове дакладнай выведнай інфармацыі» супраць аб’ектаў і інфраструктуры групоўкі «Хэзбала» на поўдні Лібану. Пра гэта гаворыцца ў заяве камандаваньня ізраільскага войска.
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка лічыць, што разгляд справы ў МКС ёсьць «вельмі моцным сыгналам» для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Справу будзе разглядаць судзьдзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зьняволеньня.
Сэрбія 25 кастрычніка 2019 году падпісала пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю з Эўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумэнт набыў моц 10 ліпеня 2021 году.
Загрузіць яшчэ