Напрыклад, аўтобус Менск — Рыга, які выехаў зь беларускай сталіцы а 22 гадзіне 6 верасьня, ад’ехаў ад літоўскай мяжы 7 верасьня ў 8.33 замест 1.35 (спазьненьне сем гадзін бязь дзьвюх хвілін). Аўтобус Менск — Коўна адпраўленьнем 6 верасьня ў 23.30 пакінуў літоўскі пункт пропуску ў 9.49 замест 3.10 (спазьненьне 6 гадзін 39 хвілін).
Яшчэ больш гэтыя аўтобусы выбіліся з графіку на наступны дзень: Менск — Рыга ад’ехаў ад літоўскай мяжы пазьней на 9 гадзін 14 хвілін, Менск — Коўна — на 9 гадзін 5 хвілін.
На шмат гадзін пастаянна спазьняецца аўтобус Менск — Вільня — Менск адпраўленьнем у 1.50 зь беларускай сталіцы, у 5.35 — ад мяжы Літвы і ў 8.00 — зь літоўскай сталіцы. 7 верасьня ён адправіўся ад мяжы ў бок Вільні ў 12.28 (затрымка 6 гадзін 53 хвіліны).
Менш напружаная сытуацыя, мяркуючы па інфармацыі прадпрыемства, на польскім напрамку. З Варшавы аўтобусы адпраўляліся альбо своечасова, альбо з затрымкай на 1–4 гадзіны.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі на 20 гадзін 9 верасьня, у пункце пропуску Каменны Лог выезду з краіны чакалі два аўтобусы і 480 грузавых аўтамабіляў, чаргі легкавых аўтамабіляў не было. Выезду ў Польшчу праз пункт пропуску Берасьце чакалі 50 аўтобусаў і 350 легкавых аўтамабіляў (грузавыя едуць праз Казловічы, там у чарзе на выезд 600 аўтамабіляў).
Форум