Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне плянуюць паставіць памятны знак у гонар першага прэзыдэнта Ізраілю


Хаім Вэйцман
Хаім Вэйцман

Памятны знак у гонар першага прэзыдэнта Ізраілю Хаіма Вэйцмана хочуць паставіць у Моталі на Берасьцейшчыне.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Берасьцейскага аблвыканкаму.

Хаім Вэйцман нарадзіўся менавіта ў гэтым былым мястэчку Янаўскага раёну. Сёлета 27 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня яго нараджэньня.

Тэлеграм-канал аблвыканкаму паведамляе, што ініцыятыву падтрымалі ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, Міністэрства замежных справаў, Міністэрства культуры і Іванаўскі райвыканкам.

Хаім Вэйцман нарадзіўся ў 1874 годзе ў Моталі, што ў цяперашнім Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, у сям’і чыноўніка, які арганізоўваў сплаў лесу. Хаім быў у бацькоў трэцім дзіцем з 15. Сям’я пазьней пераехала ў Пінск, дзе Хаім Вэйцман скончыў Пінскую рэальную вучэльню. Пасьля ён вучыўся ў Нямеччыне, выкладаў у Жэнэве і Манчэстэры.

Урэшце ўзначаліў Сусьветную сыянісцкую арганізацыю, стаў на чале нацыянальнага габрэйскага руху ў Палестыне, прадстаўляў пазыцыю сыянісцкай арганізацыі ў ААН перад прыняцьцем рэзалюцыі пра падзел Палестыны, у 1949 годзе быў выбраны прэзыдэнтам Ізраілю, прабыў на пасадзе да сьмерці пасьля году на другім тэрміне прэзыдэнцтва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG