Міністэрства юстыцыі ЗША разглядае захады дзеля выпраўленьня сытуацыі з кампаніяй Google пасьля прызнаньня яе манапалістам у сфэры онлайн-пошуку.
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Літва падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
Такія вынікі афіцыйна падае Дзяржаўны вайскова-прамысловы комплекс.
Раней праз эўрапейскія санкцыі ў Беларусь перасталі пастаўляць ужыванае адзеньне.
Сёлета ў Беларусі — падвышаны попыт на жыльлё. Спыталі ў рыэлтараў і эканамістаў, чаму гэта адбываецца і колькі можа працягвацца.
Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі самы ўплывовы бізнэсовец у Беларусі, які трапіў ў няласку і быў асуджаны за «махлярства і легалізацыю злачынных даходаў», вярнуў поўны кантроль над кампаніяй «Трайпл».
На сайце Парку высокіх тэхналёгій разьмясьцілі лічбы пра ягоную дзейнасьць пачынаючы з 2006 году.
На прадпрыемстве адзначаюць праблемы, але цешацца з прычыны росту паставак у суседнюю Расею.
У 2022 годзе ў Расеі пачалі называць даляр і эўра «таксычнымі», калі шырокія санкцыі скарацілі яе доступ да сусьветнай фінансавай сыстэмы, перашкаджаючы сплатам і гандлю.
Экспэрты МАГАТЭ былі сьведкамі «густога цёмнага дыму, які ішоў з паўночна-заходняга раёну станцыі, а перад гэтым чулі некалькі выбухаў». Расейцы ім паведамілі пра атаку бесьпілётніка на адну з ахаладжальных вежаў заводу 11 жніўня.
Паліцыя Бялграду выціснула дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць пашырэння здабычы літыю ў Сербіі, з двух чыгуначных станцый гораду.
У другім квартале 2024 году сярэдні заробак у кампаніі зь беларускімі каранямі Wargaming Vilnius павялічыўся на 126% у параўнаньні зь 1-ым кварталам, заўважыла Thinktanks.
За ліпень 2024 году лідарам па падаражэньні сярод харчовых тавараў стаў рыс, сярод нехарчовых тавараў — штодзённыя газэты, сярод паслуг — паслугі міжнароднага турызму.
У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін».
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня дасьледчага цэнтру BEROC. Яго правялі ў ліпені 2024 году.
Сайт і дадатак YouTube перасталі адкрывацца ў Расеі. Пра гэта сьведчаць скаргі карыстальнікаў.
Агульная колькасьць продажаў новых легкавых і лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў у ліпені 2024 году дасягнула 4763 адзінак. Гэта рэкордны паказьнік за апошнія тры гады.
Дасьледны цэнтар BEROC прадставіў вынікі маніторынгу стану нацыянальнай эканомікі.
Аб’ём манэтарнага золата з 1 ліпеня павялічыўся на 162,5 мільёна даляраў — да 4,213 мільярда даляраў.
Беларускую сетку супермаркетаў для дзяцей «Буслік» прызналі банкрутам. Выданьне Myfin.by даведалася, што будзе з даўгамі кампаніі.
У траўні 2024 году 46% работнікаў Беларусі атрымалі намінальныя заробкі меншыя за 1500 беларускіх рублёў, сьведчаць зьвесткі Белстату пра намінальныя налічаныя заробкі, якія прааналізваў «Позірк».
Паводле кантракту ўкраінская кампанія набыла амаль паўтысячы трактароў.
72% жыхароў Польшчы падтрымліваюць ідэю закрыць усе памежныя пераходы на мяжы зь Беларусьсю, супраць — 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачаньне са спасылкай на ліпеньскае дасьледаваньне Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.
Фондавы рынак Японіі абваліўся больш чым на 13%, што стала самым вялікім падзеньнем з часоў «чорнага панядзелка» 1987 году. Аб гэтым піша Assosiated Press.
Фінансавы сэктар аб’явіў новы памер камісіі за абслугоўваньне бягучых рахункаў у валюце.
Па выніках першага паўгодзьдзя беларускі завод МАЗ апусьціўся на 8-е месца па аб’ёме продажаў на расейскім рынку, прапусьціўшы наперад чарговага кітайскага канкурэнта — канцэрн Dongfeng.
У сыстэме дзейнічае 67 прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадстаўляюць 11 галін эканомікі.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі плянуе набыць дадатковае абсталяваньне для ўмацаваньня кібэрбясьпекі.
Беларусь пазыцыянуе сябе яе краіна з моцнай сельскай гаспадаркай, а Лукашэнка — як аўтар посьпеху. Але ці так гэта? Тлумачыць журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч.
У 2025 годзе беларускія ўлады плянуюць дасягнуць росту эканомікі на ўзроўні 4,1%, вынікае з заявы прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі 31 ліпеня на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў.
Транзыт кантэйнэраў па сухапутным маршруце Кітай — Эўропа — Кітай працягвае ўстойліва расьці, адзначае расейскае выданьне 1520International з спасылкай на кампанію АТ «ОТЛК ЕРА», лідэра ў міжнародных кантэйнэрных чыгуначных перавозках паміж Эўропай і Азіяй.
За год Кітай стаў купляць удвая менш калійных угнаеньняў зь Беларусі. На гэтым рынку Беларусь пасунула Расея. Расказваем, што адбываецца ў кітайска-беларускіх стасунках.
Банкі Беларусі за першае паўгодзьдзе 2024 году выдалі фізычным асобам крэдытаў на 7,6 млрд беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Нацбанку.
Гэтая структура будзе прапанаваць інвэстарам мэханізмы дасудовага ўрэгуляваньня спрэчак і пры неабходнасьці будзе залучаць юрыдычныя кампаніі для абароны нацыянальных інтарэсаў.
У сваіх заяўках на выплату па эўрааблігацыях інвэстары павінны гарантаваць адмову ад далейшых прэтэнзій да эмітэнта.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сёньня падпісаў распараджэньне № 232-рп, якім аддаў загад падпісаць дамову аб фармаваньні абʼяднанага рынку электрычнай энэргіі саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Свабода паглядзела, якія правілы, умовы, законы зьмяняюцца з новага месяца.
Са жніўня тытунёвыя вырабы ў Беларусі будзе прадаваць дачка расейскага холдынгу Alidi west. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі.
Сёлета Кітай скараціў імпарт зь Беларусі некаторых харчовых тавараў. Пра гэта сьведчаць зьвесткі Галоўнага мытнага ўпраўленьня КНР, на якія зьвярнула ўвагу выданьне Myfin.by.
У схеме было задзейнічана больш за 10 кампаній, зьвязаных з украінскай «VМ-Groupe», а таксама пастаўшчыкі са Славаччыны, Чэхіі і Латвіі.
Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на транзытныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі тэрыторыі Беларусі.
Палове беларусаў часам ці ўвесь час не хапае грошай да наступнага заробку, у траціны — выдаткі перавышаюць прыбыткі, сьведчыць апытаньне, праведзенае на замову Нацбанка.
Нягледзячы на павелічэньне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг, прыбытак беларускіх прадпрыемстваў зьнізіўся, сьведчыць праведзены «Позiркам» аналіз зьвестак Нацбанку Беларусі.
Банкам дазволілі не прымаць для абмену некаторыя валюты.
Адбылося максымальнае зь ліпеня мінулага году тыднёвае ўмацаваньне беларускага рубля. Разьбіраемся, што будзе далей.
У Краснадарскім краі Расеі прыпынілі інвэстыцыйны праект па стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх аўтобусаў і электробусаў.
У МАРГ заявілі, што ў рамках кампэтэнцыяў спрабавалі дапамагчы гандлёвай сетцы «Востраў чысьціні і смаку» пазьбегнуць банкруцтва, але ня бачаць праблемы з сыходам сеткі зь беларускага рынку.
Сутнасьць дакумэнту, паводле слоў чыноўнікаў, «не мяняецца, захоўваюцца тыя ж падыходы».
Краіны ЭЗ уводзяць новыя санкцыі супраць Беларусі, але гандаль не спыняецца. Што прадаюць і на якія сумы.
Загрузіць яшчэ