Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тлумачым з Гурневічам. Чаму мільярды «на вёску» прывялі да катастрофы


Беларусь пазыцыянуе сябе яе краіна з моцнай сельскай гаспадаркай, а Лукашэнка — як аўтар посьпеху. Але ці так гэта? Тлумачыць журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч.

2023 год у аграсэктары сам Лукашэнка прызнаў фактычна правальным: не ўдалося ўтрымаць узровень 2022 году — амаль у кожнай трэцяй арганізацыі ўраджайнасьць збожжа склала ніжэй за 20 цэнтнэраў з гектару. Колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы Беларусі за 2023 год павялічылася амаль удвая, нават нягледзячы на істотнае павелічэньне дзяржаўнай падтрымкі. Але справа ня толькі ў леташнім «правале».

Расказваем, як Лукашэнка адраджаў беларускую вёску і да чаго гэта прывяло:

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG