Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі браць больш крэдытаў. Запазычанасьць па іх за год вырасла на 25%


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы ў банку
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы ў банку

Банкі Беларусі за першае паўгодзьдзе 2024 году выдалі фізычным асобам крэдытаў на 7,59 млрд беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Нацбанку. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2023 году аб’ём выдадзеных крэдытаў вырас на 27,9%.

У студзені-чэрвені 2024 году фізычныя асобы атрымалі 5,83 млрд рублёў спажывецкіх крэдытаў, што на 19,3% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Пачынаючы з сакавіка 2024 году штомесячны абʼём спажывецкага крэдытаваньня складае каля 1 мільярда рублёў.

Абʼём крэдытаў на фінансаваньне нерухомасьці за першае паўгодзьдзе 2024 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась павялічыўся на 67,7% да 1,765 млрд рублёў.

Запазычанасьць насельніцтва перад банкамі па крэдытах на 1 ліпеня 2024 году дасягнула 22,8 млрд рублёў, што на 25,2% больш у параўнаньні з 1 ліпеня 2023 году.

Запазычанасьць па спажывецкіх крэдытах вырасла на 42% да 8,13 млрд рублёў, а па крэдытах на нерухомасьць — на 17,6% да 14,64 млрд рублёў.

На 1 ліпеня 2024 году фізычныя асобы пратэрмінавалі крэдыты на 37,5 млн рублёў — за год абʼём пратэрмінаванай запазычанасьці скараціўся на 3,3 млн. рублёў.

  • Яшчэ ў студзені 2024 году Нацбанк у дакладзе першага намесьніка праўленьня Сяргея Калечыца гаварыў аб праблемах, зьвязаных зь вялікімі тэмпамі крэдытаваньня. Асьцярогі выклікалі «лішнія грошы», якія зьявіліся ў эканоміцы праз крэдыты, бо «ў будучыні яны могуць праявіцца праз узмацненьне націску на валютны рынак і курс беларускага рубля, павышаны попыт на спажывецкім рынку, раскручваньне інфляцыйна-дэвальвацыйнай сьпіралі, пагаршэньне паказчыкаў устойлівасьці банкаўскага сэктару».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG