Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Высокі сабекошт». На Кубані згарнулі праект расейска-беларускай вытворчасьці электробусаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Гібрыдны беларускі аўтобус Vitovt А420 вытворчасьці «Белкамунмаш»
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Гібрыдны беларускі аўтобус Vitovt А420 вытворчасьці «Белкамунмаш»

У Краснадарскім краі Расеі прыпынілі інвэстыцыйны праект па стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх аўтобусаў і электробусаў. Пра гэта выданьню «Ведомости Юг» паведамілі ў міністэрстве прамысловай палітыкі рэгіёну.

Паводле міністэрства, прычынай прыпыненьня праекту сталі сёлетняе ўступленьне ў сілу зьменаў у пастанову расейскага ўраду «Аб утылізацыйным зборы», а таксама павышэньне каэфіцыентаў разьліку гэтага збору ў дачыненьні да транспарту, выпушчанага ў абарачэньне на тэрыторыі Расеі.

«Гэта робіць заплянаваныя да выпуску аўтобусы і электробусы неканкурэнтаздольнымі ў адносінах да існых вытворцаў з прычыны высокага сабекошту», — гаворыцца ў паведамленьні рэгіянальнага міністэрства прамысловай палітыкі.

Пра пляны стварыць такую вытворчасьць у чэрвені 2023 году заявіў губэрнатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам. Тады плянавалі пачаць зборку на Кубані аўтобусаў на газаматорным паліве і электробусаў. Інвэстарам павінна было выступаць краснадарскае ТАА «Дылерскі цэнтар Поўдзень» — афіцыйны пастаўшчык пасажырскай, грузавой і спэцыяльнай тэхнікі «Менскага аўтамабільнага заводу», «Белаўтамаза» і «Белкамунмаша».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG