Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі Беларусі зробяць больш жорсткімі падыходы да даляра і эўра


Даляры ЗША, ілюстрацыйнае фота
Даляры ЗША, ілюстрацыйнае фота

Фінансавы сэктар аб’явіў новы памер камісіі за абслугоўваньне бягучых рахункаў у валюце.

«Сбер Банк» паінфармаваў, што з 1 верасьня мяняецца памер налічэньня звароту грошай (money back) для картак Ultra Card. Зараз гэта будзе 1% для ўсіх апэрацыяў у арганізацыях гандлю і абслугоўваньня. Вынятак — платы ў АРІП, P2P-пераказы і інш., з спасылкай на банк піша рэсурс banki24.by.

Гэты ж банк паведаміў, што з 1 верасьня мяняюцца ўзнагароды і ўмовы бясплатнасьці ў пакетах паслуг DanaCard, LaCard, «Кабрэндынгавая карта з ФК „БАТЭ“, карткі Visa Rewards „КартаFUN“».

БНБ-Банк паведаміў, што для юрыдычных асобаў уводзіцца камісія 0,2% за абслугоўваньне бягучых рахункаў у далярах і эўра. Камісію будуць браць, калі сярэднядзённы астатак за каляндарны месяц на рахунках у далярах/эўра кліента перавышае 1,5 млн USD / 1,5 млн EUR.

Таксама, паводле інфармацыі банку, для фізычных асобаў з 31 жніўня камісія за папаўненьне карткі БНБ-Банку пераказам праз сэрвісы банкаў-нерэзыдэнтаў складзе 2%.

«Цэптэр Банк» паінфармаваў, што з 19 жніўня ўносяцца зьмены ў пералік узнагародаў для нерэзыдэнтаў Рэспублікі Беларусь за апэрацыі банку (банкаўскія платныя карткі), тарыфны плян «Замежны» дапоўнены зборам у 10 даляраў ЗША /эўра за штомесячнае абслугоўваньне карты ў далярах / эўра.

«Парытэтбанк» паведаміў кліентам, што паводле дамовы аб банкаўскім рахунку, доступ да якога дае картка, банк мае права закрыць рахунак пры браку цягам году апэрацыяў і грашовых сродкаў на рахунку. З 5 па 18 жніўня банк закрые такія рахункі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG