Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падпісала новыя кантракты на выраб зброі на 100 млн даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такія вынікі афіцыйна падае Дзяржаўны вайскова-прамысловы комплекс.

Беларускія збраяры па выніках Міжнароднай вайскова-тэхнічнай выставы «Армія-2024», што адбылася ў Падмаскоўі, падпісалі кантрактаў на выраб зброі на агульную суму звыш 100 млн даляраў.

Кіраўнікі прадпрыемстваў зброевай галіны правялі больш за 200 сустрэч для перамоваў. У час сустрэч старшыні Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Беларусі Дзьмітрыя Пантуса з калегамі зь іншых краін абмяркоўваліся магчымасьці пашырэньня супрацы, ход рэалізацыі сумесных праектаў, піша БелТА.

Беларусь прадэманстравала на выставе больш за 150 узораў прадукцыі і атрымала дыплём у намінацыі «За нацыянальную экспазыцыю форуму» разам з прадстаўнікамі Ірану, Кітаю і Індыі. Усе намінанты — сябры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Цяпер задачай камітэту будзе ўвасобіць падпісанае ў жыцьцё, далей разьвіваць вытворчасьць зброі і супрацу з партнэрамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG