Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі работнікаў у сыстэме Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі


Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», які ўваходзіць у сыстэму Кіраўніцтва справамі. Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», які ўваходзіць у сыстэму Кіраўніцтва справамі. Ілюстрацыйнае фота

У сыстэме дзейнічае 67 прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадстаўляюць 11 галін эканомікі.

Аляксандар Лукашэнка агучыў колькасьць людзей, якія працуюць на прадпрыемствах, падпарадкаваных ягонаму Кіраўніцтву справамі.

«У сыстэме Кіраўніцтва справамі працуюць больш за 20 тысяч чалавек. У іх ліку работнікі сфэраў ЖКГ, будаўніцтва, культуры, аховы здароўя, санаторыяў, гандлю, грамадзкага харчаваньня, дыпсэрвісу, гатэляў», — адзначаецца на сайце Лукашэнкі.

Асобна Лукашэнка ўдакладніў, што яшчэ 6 тысяч работнікаў занятыя на сельгаспрадпрыемствах, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі.

На афіцыйным сайце Кіраўніцтва справамі адзначаецца, што ў сыстэме дзейнічае 67 прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадстаўляюць 11 галін эканомікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG