Савет Міністраў Беларусі ўхваліў пастанову аб новым парадку ўрэгуляваньня спрэчак (рознагалосьсяў), якія ўзьнікаюць паміж інвэстарамі і беларускай дзяржавай.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, для гэтага будзе створана адмысловая пастаянная міжведамасная працоўная група зь ліку намесьнікаў міністраў эканомікі, замежных спраў, юстыцыі і фінансамі, якіх вызначаць кіраўнікі адпаведных міністэрстваў.
Група на чале зь намесьнікам міністра эканомікі павінна арганізаваць працу «для абароны і прадстаўленьня нацыянальных інтарэсаў» у часе дасудовага ўрэгуляваньня і судовага працэсу.
Гэтая структура будзе прапанаваць інвэстарам мэханізмы дасудовага ўрэгуляваньня спрэчак і пры неабходнасьці будзе залучаць юрыдычныя кампаніі для абароны нацыянальных інтарэсаў.
Пастанова прадугледжвае, што фінансаваньне расходаў, зьвязаных з урэгуляваньнем спрэчак у дасудовым парадку і з арганізацыяй работы ў абароне і прадстаўленьні нацыянальных інтарэсаў у часе разбораў, можа ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнага або мясцовых бюджэтаў.
Зь лютага 2022 году, калі кіраўніцтва Беларусі падтрымала расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, з краіны пачалі выходзіць замежныя інвэстары.
У ліпені 2022 году ўрад забараніў кампаніям з замежным капіталам, якія працуюць у Беларусі, забаранілі выводзіць свае актывы. Першапачаткова забарона тычылася 195 юрыдычных асобаў, але цягам наступных гадоў сьпіс пашырылі на амаль 2 тысячы кампаній.
Потым улады абмежавалі і правы фундатараў на распараджэньне дывідэндамі. Яны залічваюцца на спэцрахункі і могуць быць скарыстаныя толькі на тэрыторыі Беларусі для ўкладаньня ў разьвіцьцё кампаній, а таксама ў дзяржаўныя каштоўныя паперы.
У студзеня 2023 году ўлады ўхвалілі рашэньне аб магчымасьці прызначаць у кампаніі з замежным капіталам вонкавае кіраўніцтва.
Летась увосень увялі збор у 25%, які спаганяецца з інвэстараў зь «недружалюбных» краін пры продажы імі ўласнасьці ў Беларусі.
Форум