Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета Кітай стаў купляць менш беларускіх харчоў. Якіх і на колькі


Плякат у індустрыяльным парку "Вялікі камень"
Плякат у індустрыяльным парку "Вялікі камень"

Сёлета Кітай скараціў імпарт зь Беларусі некаторых харчовых тавараў. Пра гэта сьведчаць зьвесткі Галоўнага мытнага ўпраўленьня КНР, на якія зьвярнула ўвагу выданьне Myfin.by.

За першыя паўгоду 2024 Кітай імпартаваў з Беларусі рапсавага алею на суму каля $130 млн. У параўнаньні з такім жа пэрыядам у леташнім годзе закупкі зьменшыліся больш як на $45 млн.

Імпарт мяса і харчовых субпрадуктаў свойскай птушкі з РБ скараціўся з $172,2 млн у першым паўгодзьдзі 2023 г. да $94,4 млн за паўгоду сёлета. Закупкі марожанай ялавічыны зьменшыліся з $46,8 млн да $41,6 млн.

Імпарт скараціўся і па іншых харчовых пазыцыях:

  • малочная сыроватка – мінус $9 млн;
  • малако і вяршкі, згушчаныя або салодкія – мінус $7,2 млн.

Раней паведамлялася, што сёлета Кітай удвая скараціў імпарт беларускіх калійных угнаеньняў. Паводле вынікаў шасьці месяцаў Кітай імпартаваў зь Беларусі калійных угнаеньняў на 481,55 млн даляраў, што на 51,2% менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага году.

А кітайскі імпарт у Беларусь расьце. За мінулы год ён склаў 6,1 мільярда даляраў – у паўтара разы больш, чым у 2022 годзе. У выніку адмоўнае сальда ў гандлі з Кітаем за леташні год вырасла да 4,5 мільярда, супраць 2,6 мільярда годам раней.

Пасьля таго як ЗША спрасьцілі працэдуру ўвядзеньня другасных санкцый за парушэньне санкцыйнага рэжыму, кітайскія банкі сталі адмаўляцца ад вядзеньня разьлікаў для беларускіх і расейскіх кампаній.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG