Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату Эўропы ў цяжкой атлетыцы падпалілі сьцяг Азэрбайджану


Здарэньне з падпалам азэрбайджанскага сьцягу на цырымоніі адкрыцьця чэмпяінату Эўропы ў цяжкой атлетыцы ў Ерэване
Здарэньне з падпалам азэрбайджанскага сьцягу на цырымоніі адкрыцьця чэмпяінату Эўропы ў цяжкой атлетыцы ў Ерэване

Азэрбайджанскія цяжкаатлеты ў знак пратэсту зьняліся са спаборніцтваў і адправіліся дамоў.

У Армэніі пачаўся чэмпіянат Эўропы ў цяжкой атлетыцы. Цырымонія яго адкрыцьця азмрочылася правакацыяй з боку мужчыны, які схапіў сьцяг Азэрбайджану і падпаліў яго. Ім аказаўся дызайнэр Арам Нікалян.

Нікаляна затрымалі і адвезьлі ў пастарунак, у якім ён правёў некалькі гадзін. Афіцыйны Баку асудзіў інцыдэнт, назваўшы яго «праявай нянавісьці». Міністэрства замежных спраў краіны патрабуе ад армянскіх уладаў пакараньня вінаватых у правакацыі.

Азэрбайджанскія спартоўцы за час незалежнасьці тры разы ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах, што праводзіліся ў суседняй краіне. Армянскія спартоўцы, у сваю чаргу, таксама.

Аднак пасьля правакацыі са сьцягам азэрбайджанская дэлегацыя вырашыла, што здымае сваіх атлетаў са спаборніцтваў і вяртаецца ў Баку. Там палічылі, што на чэмпіянаце ў Ерэване няма бясьпечных умоваў для спартоўцаў з Азэрбайджану. Армянскі бок запярэчвае, кажучы аб тым, што інцыдэнт з падпалам сьцягу ня мае супольнага зь бясьпекай на турніры, і азэрбайджанскія атлеты забясьпечаныя ўсім неабходным.

Дзьве краіны знаходзяцца ў пастаянным канфлікце вакол спрэчнай тэрыторыі Нагорнага Карабаху. Паміж імі рэгулярна ўзьнікае напружанасьць, якая неаднаразова прыводзіла да вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG