Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт адкрыў справу ў дачыненьні да чатырох чалавек за інцыдэнт каля амбасады ў Лёндане


Амбасада Беларусі ў Вялікай Брытаніі
Амбасада Беларусі ў Вялікай Брытаніі

Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Сьледчага камітэту Беларусі пачало спэцыяльнае вядзеньне ў дачыненьні да чатырох чалавек: Вадзіма Багакова, Максіма Зуева, Аляксандра Напрэенкі і Сяргея Рабушкі.

Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.

У дачыненьні да ўсіх чатырох вядзеньне адбываецца паводле артыкулаў аб распальваньні варожасьці (ч. 3 арт. 130 КК) і наўмысным пашкоджаньні чужой маёмасьці (ч. 3 арт. 218 КК). У дачыненьні да Напрэенкі і Рабушкі — таксама паводле артыкула аб гвалце і пагрозе гвалту ў дачыненьні да службовай асобы (ч. 1 арт. 366 КК).

Як паведамляе СК, у сьнежні 2021 году ў Лёндане яны ўчынілі напад на супрацоўнікаў дыпмісіі каля будынку беларускай амбасады ў Вялікай Брытаніі.

Інцыдэнт ля беларускай амбасады ў Лёндане адбыўся 19 сьнежня 2021 году. Паведамлялася, што амбасаду закідалі яйкамі, а калі да амбасады падышоў консул, яго ўдарылі. Згодна з МЗС, у пацярпелага быў пералом носа, страсеньне мозгу і пералом зуба. МЗС заявіла, што да нападу датычная эмігранцкая суполка «Надзея». У «Надзеі» заявілі, што ня маюць дачыненьня да здарэньня.

Што трэба ведаць пра завочныя суды ў Беларусі

  • Як тлумачаць улады, «спэцыяльнае вядзеньне — гэта вядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусі і ўхіляецца ад зьяўленьня ў орган, які вядзе крымінальны працэс».
  • Аляксандар Лукашэнка ў ліпені 2022 году падпісаў закон аб зьменах у Крымінальна-працэсуальным кодэксе, якія дазваляюць завочна судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, бо выехалі з краіны, асьцерагаючыся катаваньняў і крымінальнага перасьледу з палітычных прычын.
  • 27 верасьня стала вядома, хто ўваходзіць у першы сьпіс на завочны суд. Усіх іх улады лічаць адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».
  • 12 сьнежня ў Беларусі пачаўся першы завочны суд: пяцёх абвінавачаных у справе «Чорнай кнігі Беларусі» выклікалі ў Менскі гарадзкі суд 12 сьнежня на 10:00.
  • У першы сьпіс на завочны суд уваходзілі рэдактарка прызнанага «экстрэмісцкім» ТГ-каналу «Каратели Беларуси» і ютуб-каналу «Дзікае паляванне» Яніна Сазановіч, супрацоўнік «Чорнай кнігі Беларусі» Даніла Багдановіч, стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і мэдыямэнэджар Дзьмітры Навоша, а таксама Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская. Улады лічаць іх адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».
  • Падобныя справы пачалі таксама супраць Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз, а таксама ўдзельнікаў і кіраўнікоў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, праваабарончага цэнтру «Вясна», тэлеграм-каналу Nexta, Каардынацыйнай рады, Валера Цапкалы.
  • Таксама спэцыяльнае вядзеньне распачалі супраць вядомай спартоўкі, алімпійскай прызэркі ў плаваньні Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна. 26 сьнежня 2022 году ім прысудзілі 12 гадоў турэмнага зьняволеньня за заклікі да пераносу спартовых турніраў.
  • 18 студзеня 2023 году вынесьлі выракі ў «справе ЧКБ». Сазановіч, Багдановічу, Навошу, Высоцкай і Занямонскай прысудзілі па 12 гадоў турмы. Кожнаму зь фігурантаў таксама прысудзілі штрафы ў памеры 500 базавых велічынь. КДБ унёс фігурантаў справы ў «тэрарыстычны сьпіс». Суд цягнуўся крыху больш за месяц у закрытым рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG