Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэм’ер-міністра Японіі кінулі выбухоўку перад ягоным выступам. Відэа


Паліцыя арыштоўвае нападніка на Фуміа Кісіду
Паліцыя арыштоўвае нападніка на Фуміа Кісіду

У прэмʼер-міністра Японіі Фуміа Кісіду кінулі выбухоўку перад ягоным выступам у Вакаяме раніцай у суботу, 15 красавіка. Ніхто не пацярпеў, імпрэзу адмянілі.

Кінуты прадмет быў падобны да дымавой шашкі, паведамляе Kyodo News. Выбух раздаўся, калі прэмʼер-міністар гутарыў з кандыдатам ад кіроўнай партыі, рыхтуючыся выступіць з прамовай.

Пасьля здарэньня Кісіду эвакуяавалі, 24-гадовага нападніка Рудзі Кімура затрымала паліцыя.

На кадрах чуваць гучны выбух, відаць, як разьбягаюцца людзі, а некалькі паліцыянтаў прыціскаюць нападніка да зямлі.

Напад на Кісіду адбыўся менш чым праз год пасьля забойства былога прэмʼер-міністра Японіі Сіндза Абэ. У ліпені 2022 году ў яго двойчы стрэлілі са стрэльбы, калі ён выступаў на мітынгу з прамовай у падтрымку кандыдата ад кіроўнай партыі. Абэ памёр у бальніцы. Замах на яго адбыўся ў горадзе Нара — Вакаяма, які знаходзіцца ў суседняй прэфэктуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG