Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыгожын заявіў, што Расеі трэба заканчваць вайну супраць Украіны. Крэмль не камэнтуе


Яўген Прыгожын
Яўген Прыгожын

Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын заявіў, што Расеі трэба «ставіць кропку» ў «спэцапэрацыі» (так Масква называе вайну супраць Украіны) і «намёртва замацавацца» на цяпер акупаваных тэрыторыях.

«Для ўлады і грамадзтва ў цэлым сёньня неабходна паставіць якую-небудзь тлустую кропку ў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі. Ідэальны варыянт — гэта аб’явіць аб яе заканчэньні, паведаміць усім пра тое, што Расея дасягнула тых вынікаў, якія плянавала, і ў нейкім сэнсе мы сапраўды іх дасягнулі. (...) Цяпер застаецца толькі адно: намёртва замацавацца на тэрыторыях, якія ўжо ёсьць», — цытуе Прыгожына ў тэлеграме ягоная прэс-служба.

  • Улады Расеі не пракамэнтавалі гэтую заяву Прыгожына. Аднак яшчэ тыдзень таму ў Крамлі сьцьвярджалі, што іншага шляху, акрамя працягу «спэцапэрацыі», няма. Пра гэта 6 сакавіка заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы заяву прэзыдэнта Францыі аб тым, што Кітай можа паўплываць на Маскву ў пытаньні вайны.
  • Брытанская выведка лічыць, што ўлады Расеі імкнуцца разьвіваць альтэрнатыўныя прыватныя вайсковыя кампаніі, каб нарэшце замяніць Пік «Вагнэр» у вайне ва Ўкраіне — гэта адбываецца на фоне гучнай міжусобіцы паміж Мінабароны Расеі і ПВК «Вагнэр».
  • Акрамя таго, аналітыкі Інстытута вывучэньня вайны мяркуюць, што Яўген Прыгожын, магчыма, плянуе выкарыстоўваць свой уплыў, каб выступіць кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2024 годзе. Яны таксама ўказваюць на тое, што Прыгожын прама раскрытыкаваў адміністрацыю Пуціна ў студзені, заявіўшы, што некаторыя яе чыноўнікі зьяўляюцца «здраднікамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG