Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Бразыліі прапанаваў стварыць аналяг «Вялікай дваццаткі» для дасягненьня міру ва Ўкраіне. Раней ён прапаноўваў аддаць Расеі Крым


Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сілва
Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сілва

Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сілва заклікаў стварыць аналяг «Вялікай дваццаткі» для дасягненьня міру ва Ўкраіне з удзелам краін Лацінскай Амэрыкі, Кітая і ААЭ, паведамляе El Tiempo.

Бразыльскі лідэр паведаміў, што размаўляў з прэзыдэнтамі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Кітая аб стварэньні групы краін, падобных да G20 з разьвітымі эканомікамі, каб пасярэднічаць у вайне Расеі супраць Украіны.

Financial Times напісала, што бразыльскі лідэр імкнецца аднавіць дыпляматычны ўплыў Бразыліі пасьля адноснай ізаляцыі папярэдняга ўрада Жаіра Балсанару, але супраціўляецца ісьці насустрач заходнім краінам, якія пасылаюць зброю ва Ўкраіну.

Летась у інтэрвію часопісу Time бразыльскі палітык заявіў, што Зяленскі «нясе такую ж адказнасьць за вайну, як і Пуцін». Ён неаднаразова крытыкаваў заходнія краіны за пастаўкі зброі Ўкраіне і публічную падтрымку Зяленскага, сьцьвярджаючы, што гэта «заахвочвае вайну». У пачатку красавіка да Сілва прапанаваў Украіне для спыненьня вайны аддаць Расеі Крым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG