Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: дырэктарка «Слаўцэнтру» — на Акрэсьціна, яе мужа арыштавалі на 14 дзён; у Гомлі затрымалі музыку


Дырэктарка Цэнтру славянскіх моваў і культураў Ірына Зімнева
Дырэктарка Цэнтру славянскіх моваў і культураў Ірына Зімнева

Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі працягваюцца.

Дырэктарка «Слаўцэнтру» Ірына Зімнева — на Акрэсьціна, яе мужа арыштавалі

13 красавіка судзьдзя Тацяна Мотыль прысудзіла дырэктарцы Цэнтру славянскіх моваў і культураў «Слаўцэнтар» Ірыне Зімневай штраф у 740 рублёў паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»). Аднак пасьля гэтага на волю Зімнева ня выйшла.

15 красавіка праваабаронцам стала вядома, што яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна.

Таксама зьявілася інфармацыя, што мужа Ірыны — Аляксея — арыштавалі на 14 дзён паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»).

Дома ў сямейнай пары застаюцца дзьве непаўнагадовыя дачкі.

12 красавіка праваабаронцам стала вядома пра затрыманьне Ірыны Зімневай, а таксама дзьвюх яе намесьніц: іх адпусьцілі пасьля допыту. Падчас ператрусу ў галоўным офісе вынялі ўсе кампутары.

«Слаўцэнтар» займаецца арганізацыяй курсаў польскай мовы, а таксама дае кансультацыі па атрыманьні карты паляка і паступленьні ў польскія ВНУ.

У Гомлі затрымалі музыку

У Гомлі затрыманы музыка Алекс Трэш, паведаміў у Фэйсбуку гомельскі актывіст Ільля Міронаў.

«Увечары 13 красавіка быў арыштаваны мой сябар, вядомы ў Гомлі музыкант Алекс Трэш, які граў у некалькіх гуртах. Учора адбыўся суд, па адміністрацыйным правапарушэньні (як відаць, 19.11 КаАП РБ). Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Які прысуд, невядома», — напісаў Міронаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG